16:08 / 19.07.2011

Золата самай высокай пробы

Усё. Здзейснілася. Здарылася. Дачакаліся: хлеб саспеў!!! Каласы напіліся ўдосталь вільгаці неба – дажджоў, наталіліся зямнымі сокамі, зерне выгадавалі буйное, цяжкавагавае. Такое, што і самім цяпер галовы роўна не ўтрымаць – хіляцца долу. А можа, яны спецыяльна? Кланяюцца гаспадару за клопат, аддзячваюць за руплівасць – хіба вырас бы хлеб такім без... Читать далее

14:47 / 15.07.2011

"Прамая лінія" па пытаннях прымянення працоўнага заканадаўства

У аўторак, 19 ліпеня, адбудзецца  “Прамая лінія” па пытаннях прымянення працоўнага заканадаўства з намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама Святланай Уладзіміраўнай РОДЗЬ.
Пытанні можна задаць з 10 да 11 гадзін па тэлефоне: 22-8-00. Читать далее

14:43 / 15.07.2011

“Чорны аўторак” у Бабраўніках

12 ліпеня ў нашым раёне здарылася чарговая “вогненая” трагедыя.
Выклік у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў у 19.48 з вёскі Бабраўнікі Варнянскага сельскага савета. Як высветлілася пазней, у доме на момант пажару знаходзілася 4 чалавекі: 70-гадовая гаспадыня дома, яе 66-гадовая сястра, 47-гадовая дачка гаспадыні і яе... Читать далее

14:40 / 15.07.2011

Традыцыі абноўленага храма

У мінулы аўторак праваслаўныя вернікі адзначалі свята першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Для прыхаджан Астравецкай царквы, якая асвечана ў  іх гонар, гэта асаблівае, прастольнае свята. І адзначалася яно асабліва, цёпла і ўзнёсла, з захаваннем ранейшых традыцый і падтрыманнем новых, нядаўна ўзнікшых.
І таму, нягледзячы на будні дзень і на цёплы летні... Читать далее

14:34 / 15.07.2011

На фэст – у Гудагай!

З вялікай радасцю і даверам Пану Богу запрашаем Вас прыняць удзел ва ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай, якая адбудзецца 16-17 ліпеня:
16 ліпеня:
17.00 – Імша
18.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі
23.15 – Нешпары пра НПМ з разважаннем
24.00 – Працэсія са свечкамі
– Святая Імша
– Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
17 ліпеня:
08.30 –... Читать далее

14:27 / 15.07.2011

Сорамна: вёскі старыя, назвы – новыя

5

Некалі Пётр І загадваў “говорить токмо словами, а не по писанному, дабы дурь каждого всем видна была.” Сёння многія і “па пісанаму” сваю дур, ці, кажучы больш мякка – неадукаванасць — дэманструюць, не саромеючыся.
Праўда, пры гэтым стараюцца застацца невядомымі.
Мы, да прыкладу, не змаглі даведацца, хто ж канкрэтна адказвае за правільнасць... Читать далее

14:10 / 15.07.2011

Прызыў-2011: павесткі ўручаны – хутка адпраўка

Летняя адпраўка будучых абаронцаў пачнецца ўжо 19 ліпеня і працягнецца да 22. У гэтыя дні на месца праходжання ваеннай службы ў войсках аператыўнай пагранічнай службы і ўнутраных войсках  Міністэрства ўнутраных спраў плануецца накіраваць 14 чалавек.
Тым не менш, у сувязі са зменамі ў праходжанні ваеннай службы, 8 ліпеня ў ваенкамат з’явілася... Читать далее

16:03 / 14.07.2011

Актуальнае інтэрв'ю: якім будзе ўраджай 2011 года

Сёлетняе лета атрымалася вельмі хуткацечным. Напэўна, з-за зацяжных халадоў, перманентная прысутнасць якіх ніяк не састыкоўвалася з каляндарнымі данымі. У суботу цяпло вярнулася, а з ім “пад ручку” і ўсведамленне: палова лета ўжо, лічы, за плячыма. А не верыш – выйдзі ў поле. Бачыш, хлеб даспявае, а кветкі ў бульбы прысохлі?... Читать далее

15:51 / 14.07.2011

Два погляды на чарнічную ліхаманку

Л. ЯГАДЗІНСКІ: “За беднага зборшчыка замоўлю слоўца”
І ў  гэтым годзе, насуперак галашэнню некаторых клікуш у перыядычных выданнях (у т.л. і ў “Астравецкай праўдзе”), якія прадказвалі  голад і запусценне ў лясах на доўгія гады, калі ягады збіраць механічнымі сродкамі, Бог даў проста небывалы ўраджай чарніц. Зноў шуміць  чарнічная ліхаманка, якую па ... Читать далее

10:24 / 13.07.2011

Уратуй мяне, мама!

У мінулым годзе памерла 109 жыхароў нашай вобласці ва ўзросце да 17 гадоў. 69 дзяцей пайшлі з жыцця па прычыне хвароб, прыроджаных анамалій, новаўтварэнняў. У кожным канкрэтным выпадку гэта бяда, трагедыя для родных і блізкіх. І ў ліку прычын таго, што адбылося – аб’ектыўныя фактары, у тым ліку ўзровень развіцця... Читать далее