Гэты дзень у гімназіі №1 запомніцца надоўга – не так часта ў школу прыходзяць госці з дарагімі падарункамі.
Сучасны вучэбны працэс пастаянна ўдасканальваецца і патрабуе паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Улічваючы гэта, спонсары гімназіі №1, прадстаўнікі прыватнага бізнесу А.Л. Гарбачоў, С.А. Маскалёў, Т.Л. Савіцкая, Ю.А. Багдзюн, І.В. Грабоўская, І.Л. Сяржанаў вырашылі дапамагчы школе... Читать далее
Падарункі гімназіі
Абнавілі абеліск
Кожны, хто хоць раз праязджаў па дарозе Гудагай-Палушы, мог бачыць абеліск у гонар воінам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Знешні выгляд помніка пасля зімы пакідаў жадаць лепшага. І нядаўна ён набыў новае жыццё.
Выправіць знешні выгляд гэтага ганаровага месца вырашылі юныя выратавальнікі-пажарныя з Гудагайскай школы. Антон Ціток, Юрый Свіршчэўскі,... Читать далее
Са школы да пенсіі – выдатнік
Сёння сваімі ўспамінамі з чытачамі «Астравецкай праўды» дзеліцца Эдуард Міхайлавіч Пяткевіч – былы дырэктар Гервяцкай школы, заслужаны настаўнік Беларусі
У студзені бягучага года Эдуард Міхайлавіч адзначаў сваё 85-годдзе. Большую частку з іх, амаль 61 год, пражыў на Астравеччыне. За гэты час змяніўся ён сам, многіх, хто жыў і працаваў побач з... Читать далее
Хто такія валанцёры і чым яны займаюцца?
Адказы на гэтыя пытанні шукалі на раённым форуме
Іх дэвіз – дабрачыннасць, іх стымул – бескарыслівасць, іх мэта – дапамагаць бліжнім. Хто такія валанцёры, зараз ведаюць многія. “Прамень”, “Крэатыў”, “Ветразь” – думаю, гэтыя назвы таксама чулі неаднойчы. Канешне, валанцёрскі рух у нас не так распаўсюджаны, як у буйных гарадах ці за... Читать далее
"Дарога да мары" сясцёр Стурліс
Значная падзея ў культурным жыцці раёна адбылася на мінулым тыдні. У Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася юбілейная выстава дзвюх мастачак, дзвюх сясцёр – Тарэсы Варановіч і Ірэны Герасім.
Яны падобныя, як могуць быць падобныя толькі двайняты: з аднолькавымі рысамі твару, паставамі, рухамі і нават усмешкамі. І галоўнае – з аднолькавым на... Читать далее
Як становяцца пераможцамі?
У школьных прадметных алімпіядах існуе жорсткая адборачная сістэма. Вучань спачатку праходзіць школьную алімпіяду, затым – раённую, і калі ў яго ёсць выключныя веды і пэўная доля шанцавання, то ён можа трапіць на абласны і рэспубліканскі ўзровень.
Перамагчы імкнецца кожны, аднак не кожны можа стаць пераможцам. Як стаць лепшым сярод роўных? Пра... Читать далее
24 красавіка – агульнарэспубліканскі суботнік
Разам з усёй краінай удзел у ім прымуць і жыхары нашага раёна.
Усе працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь і школьнікі выйдуць на вуліцы, каб добраўпарадкаваць месцы баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, населеныя пункты, аграгарадкі і замацаваныя тэрыторыі і падрыхтаваць да летняга сезону аздараўленчы лагер... Читать далее
Пачалося датэрміновае галасаванне
У аўторак, 20 красавіка, пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання, якое, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, праводзіцца за пяць дзён да Дня выбараў, у перыяд з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19 гадзін. У памяшканні кожнага выбарчага ўчастка ў прысутнасці не менш дзвюх... Читать далее
Адам Дзмітрыевіч Кавалька: “Зрабіце правільны выбар”
У гэтую нядзелю, 25 красавіка, адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – самыя масавыя органы прадстаўнічай улады. Па традыцыі напярэдадні гэтай важнай палітычнай кампаніі да жыхароў раёна звяртаецца Адам Дзмітрыевіч Кавалька, старшыня Астравецкага райвыканкама.
– Выбары ў мясцовыя Саветы – вельмі важная кампанія, і не толькі палітычная. У залежнасці ад таго,... Читать далее
Ён. Яна. Сям'я
Яны нарадзіліся ў адзін год і адзін месяц у розных вёсках Астравеччыны. І так сталася, што хрысцілі іх хоць і ў розных касцёлах, але таксама ў адзін дзень – адразу пасля Вялікадня. А калі прыйшлі ў касцёл запісвацца на запаведзі да вяселля, ксёндз, адзначыўшы гэтыя супадзенні, сказаў: “Павінны быць шчаслівымі!”.
Так... Читать далее
