Абнавілі абеліск

Кожны, хто хоць раз праязджаў па дарозе Гудагай-Палушы, мог бачыць абеліск у гонар воінам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Знешні выгляд помніка пасля зімы пакідаў жадаць лепшага. І нядаўна ён набыў новае жыццё.
Выправіць знешні выгляд гэтага ганаровага месца вырашылі юныя выратавальнікі-пажарныя з Гудагайскай школы. Антон Ціток, Юрый Свіршчэўскі, Генадзій Пуцяга, Вадзім Гугневіч, Андрэй Гурштыновіч і Павел Мінкевіч навялі парадак каля абеліска – прыбралі прылягаючую тэрыторыю і абнавілі афарбоўку помніка і пліт.


Фарбавальнымі матэрыяламі юным выратавальнікам-пажарным дапамагло ПГУП “Амега” Астравецкага раённага спажывецкага таварыства.

Эдуард МАЛЫШКА.