24 красавіка – агульнарэспубліканскі суботнік
Разам з усёй краінай удзел у ім прымуць і жыхары нашага раёна.Усе працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь і школьнікі выйдуць на вуліцы, каб добраўпарадкаваць месцы баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, населеныя пункты, аграгарадкі і замацаваныя тэрыторыі і падрыхтаваць да летняга сезону аздараўленчы лагер “Ластаўка”.
Плануецца, што грошы, заробленыя падчас суботніка, будуць накіраваны ў бюджэт Гродзенскага аблвыканкама і пойдуць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне і добраўпарадкаванне помнікаў і тэрыторый.
Алена ЯРАШЭВІЧ.