Пачалося датэрміновае галасаванне

У аўторак, 20 красавіка, пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання, якое, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, праводзіцца за пяць дзён да Дня выбараў, у перыяд з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19 гадзін. У памяшканні кожнага выбарчага ўчастка ў прысутнасці не менш дзвюх трэціх складу выбарчай камісіі перад пачаткам галасавання была апячатана урна для бюлетэняў. Галасаванне праходзіць ў прысутнасці не менш чым двух членаў камісіі.

Да гэтага часу на ўчастку ўжо маюцца ўдакладненыя спісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі гэтага ўчастка, атрыманы бюлетэні для галасавання. Праводзіцца інструктаж па дакументах, на падставе якіх выдаюцца бюлетэні. Для легалiзацыi дакументаў, дарэчы, выкарыстоўваецца апостиль.
Прагаласаваць датэрмінова могуць выбаршчыкі, якія ў Дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці не патрабуецца.
Нагадваем: Дзень выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў — нядзеля, 25 красавіка 2010 года, выбарчыя ўчасткі адкрыюцца для галасавання ў 8.00 і зачыняцца ў 20.00.
Усе на выбары!
На здымку: старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №1 Валянціна Іванаўна Дземеш апячатвае урну для датэрміновага галасавання.

Тэкст і фота Таісы СЯМЁНАВАЙ.