Творческая встреча с молодой поэтессой Дианой Дабрадеей

11:15 / 29.08.2017

дабрадзея.jpg

У Падольцах адбылася творчая сустрэча з зямлячкай, маладой паэткай Дзіянай Дабрадзеяй.
Творчая сустрэча з Дзіянай сабрала ў Падольскім доме культуры шмат землякоў. Па­слухаць і падтрымаць дзяўчы­ну прый­шлі сябры, знаёмыя, настаў­нікі, аднавяскоўцы. Вершы суправаджаліся музычным акам­­панементам. Мясцовыя дзяў­­­чаты падтрымалі паэтку сваімі песнямі і танцамі.
Дзіяна чытала вершы пра шчасце, пра дзявочыя мары і страхі, маладыя жаданні і пам­кненні. Шмат вершаў, сур’ёз­ных і шчым­лівых, прысвечаны бацькам і бацькоўскаму дому.
Дзіяна Дабрадзея пачала пісаць вершы восем гадоў таму. У яе творчай «скарбонцы» іх каля 500 – на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Друкуецца ў часопісах «Маладосць» і «Дзеяслоў».
Прызнаецца, што на творчасць натхняюць найперш назіранні, перажыванні, жыццёвыя падзеі. Яна даўно марыла выступіць з паэтычным дэбютам менавіта на сваёй малой радзіме – у Падольцах. Цяпер гэтая мара здзейснілася.

Даведка

Дзіяна Бараноў­ская (творчы псеўданім – Дзіяна Дабра­дзея) нарадзілася і вырасла ў Падольцах. Закончыла Падольскую сярэднюю школу і Маладзечанскі медыцынскі каледж, працавала медсяст­рой у Астравецкай ЦРБ. Але творчы пачатак узяў сваё: праз пэўны час Дзіяна ўладкавалася на працу ў раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Сёння дзяўчына працягвае шукаць свой шлях і мае шмат планаў на будучыню.


Скарыстаўшы выпадак, я задала некалькі пытанняў дзяўчыне.
– Дзіяна, скажы: чаму Даб­радзея?
Я шукала псеўданім, бо трэба было адаслаць верш на конкурс. Мой дэвіз па жыцці: «Даб­ро ў дзеяннях». І сябры часам называлі Дабрадзеяй – гэта як мянушка была. Так і ўзяла сабе гэты псеўданім.
– Пра што быў твой першы верш?
– Пра Радзіму. Ён быў напісаны як хатняе заданне – і ў выніку нікому не прачытаны. 
– Хто твае паэтычныя ку­міры?
– З беларускіх паэтаў – Яўгенія Янішчыц, з рускіх – Сяргей Ясенін.
– Ты пішаш, у тым ліку, і на ўкраінскай мове. Як прыйшла да гэтага?
– Слухала ўкраінскія вершы – спадабаліся, уразілі. Стала вывучаць украінскую мову. Цяпер я яе добра разумею, размаўляю – і крыху пішу.
– Ці будуць яшчэ твае творчыя вечары на малой радзіме?
– Абавязкова!
На пытанне, што яна лічыць галоўным у жыцці, Дзіяна адказала вершам.
В жизни главное – не океан,
И не домик с окнами на море,
Не великий список разных стран,
Не лекарства, лечащие горе.
В жизни главное – 
не то, что продают,
Разве позже это будет нужно?
Ведь бумажки точно не спасут,
От цитат дешевых станет душно.
В жизни главное – 
не сделки, не контракт,
Разговоры, встречи не по делу.
В этом видит счастье лишь дурак,
Обменяв богатство на карьеру.
В жизни главное – подобие себя
В облике другого человека.
Теплые беседы до утра,
Тишина и яркий лучик света.
В жизни главное – 
дорога для двоих,
Смех сынишки, любящее слово.
Двое самых лучших и смешных,
Вот в чем смысл – 
я повторяю снова.
В жизни главное – 
найти себе приют,
Там, где ждут 
и, безусловно, ценят.
Не бежать туда, коль не зовут,
Главное – быть с теми, 
кто в вас верит.
В жизни главное – 
быть преданным себе,
Не сломаться – это достиженье.
Если вы верны своей борьбе –
Знайте, вы достойны уваженья.


Віялета ЛОСЬ, в. Падольцы.


Текст: Главный администратор