Что островчане знают о Ленине?

10:00 / 07.11.2017
Праз некалькі дзён мы будзем адзначаць 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, правадыром якой быў Уладзімір Ільіч Ленін, памятнік якому і сёння стаіць у кожным горадзе Беларусі, у тым ліку і ў Астраўцы.

А ці ведаюць людзі сёння, хто такі Ленін? Гэта і высвятляў на вуліцах горада наш карэспандэнт.

Генуэфа Харкевіч, начальнік комплекса, в. Газа:
– Што я магу расказаць пра Леніна? Уладзімір Ільіч – правадыр сусветнага пралетарыяту. У маім дзяцінстве вывучалі гісторыю яго жыцця на адным узроўні з Марксам і Энгельсам. Зараз, канешне, многае ўжо сцёрлася з памяці.
Бацькі і дзяды, памятаю, расказвалі, што да прыходу Савецкай улады жылося цяжка, а калі ў 39-ым годзе наша частка Беларусі далучылася да БССР – стала лягчэй.
Харкевіч.jpg


Віталь Кейко, выкладчык інстытута павышэння кваліфікацыі ГрДУ імя Я.Купалы:
– Гаворачы сучаснай мовай, Ленін – правадыр, хутчэй, расійскага пралетарыяту. Яго намаганнямі быў здзейснены пераварот – з дапамогай паплечнікаў ён звергнуў законную ўладу.
Мае адносіны да Уладзіміра Ільіча нейтральныя, хоць хутчэй адмоўныя. Для Беларусі, лічу, ён ніякіх адносін не мае і чаму ў яго гонар у кожным горадзе названы вуліцы, пло­шчы і ўзведзены помнікі – я не разумею. Лепш бы сапраўдных сыноў сваёй краіны, нацыянальных герояў увекавечылі.Кейко2.jpg



Міраслаў Пачкоўскі, вучань 11 класа СШ №2:
– Я з гісторыяй не асабліва сябрую. Больш пра гістарычныя падзеі, напэўна, з кіно ведаю, чым з падручнікаў.
Памятаю пра Леніна, што ён быў правадыром. Каго? Можа, беларускага народа? Не ведаю. Нешта такое ўзгадваю, што ён падняў з каленяў Савецкі Саюз, быў суровы, але справядлівы, аб’ядноўваў лю­дзей, часам, праўда, сілавымі метадамі.Пачкоўскі.jpg


Аляксей Кулакоў, вучань 2 класа СШ №2:
– Ленін? Напэўна, гэта нейкі важны дзядзька. У нас перад паркам яго статуя стаіць: чорная такая… руку наперад цягне. Куды цягне? Не ведаю. Можа, паказвае некуды.
Мне дома пра Леніна нічога не расказваюць: ні хто ён такі, ні што ён рабіў.
Кулакоў2.jpg


Сабіт Бектасаў, вадзіцель, госць з Казахстана:
– Ленін – правадыр сусветнага пралетарыяту. Лічу, што ён быў выбітнай асобай для свайго часу. У гісторыю увайшоў як рэфарматар і вялікі чалавек.
Мае землякі, прынамсі маё пакаленне і людзі старэйшага ўзросту, да сваёй гісторыі адносяцца з разуменнем: што было – таго не выкрасліш. Помнікаў Леніну і ў нас хапае, іх ніхто не знішчае і не руйнуе, як у некаторых краінах. У адным сяле нават Сталіну да гэтага часу помнік захаваўся.
Затое, на жаль, сучаснае пакаленне не тое што сусветнай, а нават нацыянальнай гісторыі не ведае. Камп’ютары, тэлефоны, планшэты – вось і ўсе іх інтарэсы. 
Бектасаў.jpg

Антон ЧЫК, фота аўтара.



Текст: