В Гервятах прошёл единый день информирования

10:00 / 23.07.2015
Выбары Прэзідэнта, злачынствы і нелегалы – гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаны на дні інфармавання, які прайшоў у Гервятах.


Намеснік генеральнага дырэктара па збыту энергіі РУП “Гроднаэнерга” Сяргей Францавіч Кіянко падрабязна расказаў аб заканадаўстве, якое рэгулюе выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзейнасці выбарчых камісій, патрабаваннях да кандыдатаў і тэрмінах агітацыйных кампаній.

Намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Валерый Аркадзьевіч Супрановіч пазнаёміў з крымінальнай абста-ноўкай у Астравецкім раёне. Ён прывёў статыстыку злачынстваў, прыклады, а таксама назваў прычыны, якія прыводзяць да правапарушэнняў.

– Адна з галоўных праблем – злоўжыванне алкаголем, бо на фоне п’янства адбываецца дэградацыя чалавека, і ён здольны ўчыніць страшнае, – адзначыў Валерый Аркадзьевіч. – Большасць крымінальных спраў пачынаецца аднолькава: выпівалі, паспрачаліся, прымянілі сілу… І яшчэ добра, калі “высвятленне адносін” адбываецца з прымяненнем толькі кулакоў. Нядаўна была ўзбуджана крымінальная справа па факту прымянення ў падобным выпадку нажа.  Самае страшнае, што абвінавачваемы не раскайвацца ў сваім учынку, а шкадуе аб тым, што не ўдалося ажыццявіць свой намер і забіць чалавека.

Валерый Аркадзьевіч Супрановіч таксама акцэнтаваў увагу на праблемах п’янства за рулём, заклікаў грама-дзян быць больш уважлівымі і асцярожнымі з асобамі цыганскай нацыянальнасці і папярэдзіў аб небяспецы наркотыкаў.

Астравеччына – прыгранічны раён. У апошні час у нас абвастрылася сітуацыя з нелегаламі: пагранічнікі выяўляюць групы замежных грамадзян без дакументаў, якія пры пасрэдніцтве каўказцаў ці чэчэнцаў спрабуюць незаконна перайсці мяжу Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым на Дні інфармавання расказаў намеснік начальніка аддзялення пагранічнай службы “Гудагай” Сяргей Юр’евіч Філатаў. Ён папрасіў прысутных, калі яны заўважаць падобныя групы ў лясах, тэрмінова паведаміць пагранічнікам.

Праблемы экалогіі на Астравеччыне закрануў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Казіміравіч Цэйка. Ён адзначыў станоўчую дынаміку змяншэння шкодных выкідаў у паветра, але засяродзіў увагу на праблеме забруджвання людзьмі месцаў адпачынку і ўзнікнення сметнікаў у лясах. Таксама начальнік інспекцыі прапанаваў жыхарам гервяцкага краю дапамагчы сельскаму Савету і СВК змагацца супраць актуальнай для гэтай мясцовасці праблемы – распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага.

Дзень інфармавання прайшоў прадуктыўна: грамадзяне атры-малі шмат карыснай інфармацыі і адказы на цікавячыя іх пытанні.


-------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.