Пресс-конференция председателя Гродненского облисполкома В.В.Кравцова прошла в Островецком районе

07:21 / 01.04.2015

31 сакавіка ў Астравецкім раёне прайшла традыцыйная прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Васільевіча Краўцова.

Прэс-канферэнцыі папярэднічала знаёмства журналістаў з Астравеччынай. Найбольш іх, вядома ж, цікавіла тэма будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі і ўсяго, што з гэтым звязана. Прадстаўнікі абласных, раённых і ўласныя карэспандэнты цэнтральных газет, радыё і тэлебачання наведалі першы і другі мікрараён у Астраўцы, пабывалі ў нядаўна адкрытых дзіцячым садку і гімназіі, не абмінулі сваёй увагай астравецкую жамчужыну – касцёл Святой Тройцы у Гервятах. І, вядома ж, найбольш іх дыктафонам, фота- і відэаапаратуры давялося “папрацаваць” на пляцоўцы будаўніцтва АЭС.

Там жа ў зале пасяджэнняў генеральнага падрадчыка АT “НІАЭП” губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Васільевіч Краўцоў правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі вобласці і адказаў на шматлікія пытанні журналістаў.


Больш падрабязную інфармацыю аб журналісцкім дэсанце на Астравеччыну і прэс-канферэнцыі губернатара чытайце ў бліжэйшым выпуску “Астравецкай праўды” і глядзіце відэа на нашым сайце.