2012 год у Беларусі аб’яўлены Годам кнігі

13:48 / 04.01.2012

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 618 «Аб аб’яўленні 2012 года Годам кнігі”.


Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.
Кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Міністраў зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні гэтага года.
Аб’яўленне ў Беларусі Года кнігі з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што пытанні захавання духоўнасці грамадства, развіцця беларускай літаратуры і культуры – прадмет асаблівага клопату дзяржавы.


БелТА.