Сацыяльная абарона насельніцтва – галоўная дзяржаўная задача

12:36 / 31.10.2011

На мінулым тыдні ў раёне прайшоў чарговы дзень інфармавання насельніцтва. Тэмы былі абраны вельмі актуальныя:“Сацыяльная абарона насельніцтва і механізм яе рэалізацыі ў Гродзенскай вобласці і Астравецкім раёне” і “Аб стане законнасці і правапарадку сярод дзяцей і моладзі ў вобласці і раёне”.


Сацыяльная дапамога і падтрымка розных катэгорый грамадзян і сем’яў – адна з найважнейшых дзяржаўных задач.
У Астравецкім раене налічваецца 6954 пенсіянераў, з іх па ўзросту – 5484, па інваліднасці – 784, па страце кармільца – 440, атрымальнікаў сацыяльных пенсій – 126, 25 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 17 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў.
На працягу апошніх чатырох год у раёне назіралася зніжэнне падлеткавай злачыннасці, але бягучы год паказаў, што неабходна мяняць формы і метады прафілактычнай работы, бо назіраецца рост злачыннасці сярод моладзі.
Абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе А.А. Гаука, намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама, П.К. Ткачова, генеральнага дырэктара “Гроднааблдорбуд” наведала РУП “Саўгас “Падольскі”. Сустрэча адбылася ў зале Рытаньскага сельскага Дома культуры, на якую былі запрошаны спецыялісты саўгаса, настаўнікі, работнікі культуры, жыхары вескі Рытань. Удзел у сустрэчы прынялі таксама намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Пашук Г.В., намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне С.У. Родзь. Прысутныя цікавіліся, чаму ў крамах няма скідак на тавары, у якіх сыходзіць тэрмін рэалізацыі, чаму бываюць перабоі з дзіцячым харчаваннем і іншыя.
Вынікова праведзена сустрэча раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групай на чале з намеснікам старшыні райвыканкама В.М. Аксютчыкам з калектывамі раённых вузлоў паштовай і электрасувязі, аддзела статыстыкі і фонда сацыяльнай абароны. З асноўнай тэмай дня інфармавання выступілі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А.С. Дукевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Т.М. Драган, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Р.І. Гайдуль. Прысутныя задалі шмат пытанняў спецыялістам, на якія атрымалі грунтоўныя адказы. Так, работнікі вузла паштовай сувязі цікавіліся, калі будзе зроблены рамонт дарогі ад чыгуначнага пераезда да вакзала ў пасёлку Гудагай. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама В.М. Аксютчык, пад’езд да чыгуначнага вакзала будзе зроблены ў бягучым годзе, а рамонт іншых вуліц запланаваны на наступны год. Таксама Віктар Мікалаевіч зазначыў, што раённае кіраўніцтва робіць усё магчымае для паляпшэння ўмоў пражывання людзей, але не заўсёды на гэта хапае грашовых сродкаў.
У калектыве камбіната бытавога абслугоўвання тэмы дня інфармавання былі агучаны намеснікам старшыні райвыканкама У.С. Ластоўскім.
Сустрэчы з удзелам супрацоўнікаў раеннага аддзела ўнутраных спраў Р.І. Гайдуля, А.А. Апалінскага, П.Р. Базюка, намесніка старшыні па справах непаўналетніх Т.М. Драган, намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А.С. Дукевіч, юрысконсульта тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва У.С. Свіла прайшлі ў калектывах прадпрыемства меліярацыйных сістэм, дрэваапрацоўчага цэха ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, Мальскай базавай школе.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні дня інфармавання прынялі работнікі аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце ўстаноў і прадпрыемстваў.


Наступны дзень інфармавання адбудзецца 17 лістапада. Свае пытанні можна даслаць у аддзел ідэалагічнай работы або пазваніць па тэлефонах 2-15-79, 23-5-03.


Аляксандр КЛІМЧЭНЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы.