Энергазберажэнне: якія праблемы застаюцца нявырашанымі

10:34 / 14.06.2010
12061

Работа арганізацый раёна па рацыянальнаму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў і выкананню патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” заўсёды знаходзяцца пад асаблівай увагай раённага выканаўчага камітэта. У маі мінулага года на пасяджэнні раённага камітэта было разгледжана гэтае пытанне і прынята разгорнутае рашэнне. Сёлета на майскім пасяджэнні райвыканкама да гэтай тэмы вярнуліся, каб прааналізаваць, што з намечанага зроблена, а якія праблемы застаюцца нявырашанымі.


Намеснік старшыні райвыканкама У.С. Ластоўскі праінфармаваў членаў райвыканкама, што для выканання Дырэктывы №3 у раёне распрацаваны і выконваюцца пэўныя мерапрыемствы – і гэта дае свае станоўчыя вынікі.
Ад рэалізацыі энергазберагаючых мерапрыемстваў атрымана эканомія ў памеры 760 тон умоўнага паліва. У цэлым за 2009 год у нашым раёне зрасходавана 23186,5 тоны ўмоўнага паліва, паказчык энергазберажэння склаў мінус 6,7 працэнта пры плане мінус 6 працэнтаў. Аднак, як адзначыў Уладзіслаў Станіслававіч, пры гэтай у цэлым станоўчай дынаміцы ёсць прадпрыемствы і арганізацыі, дзе паказчык энергазберажэння ў мінулым годзе не выкананы. На кардоннай фабрыцы “Альхоўка” ён склаў мінус 0,4 працэнта пры заданні мінус 13 працэнтаў, на заводзе “Радыёдэталь” – мінус 2,7 пры заданні мінус 12, філіяле камбіната кааператыўнай прамысловасці райспажыўтаварыства – мінус 12,1 пры заданні мінус 14 працэнтаў, УКПБА – мінус 1,3 працэнта пры заданні мінус 13, у цэнтральнай раённай бальніцы – плюс 3,5 працэнта пры заданні мінус 9 працэнтаў, ва ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна, акрамя саўгаса “Падольскі”.
Адзін важны паказчык энергазберажэння не выкананы ў цэлым па раёне – гэта спажыванне мясцовых відаў паліва. Хоць іх удзельная вага ў кацельна-пячным паліве склала ў мінулым годзе 84,7 працэнта (у 2008 годзе было 79,4 працэнта) даведзены паказчык – плюс 1800 тон умоўнага паліва не выкананы)
У мінулым годзе ў раёне спажыта 10176 тон умоўнага паліва светлых нафтапрадуктаў – гэта на 1565 тон, ці на 13,3 працэнта менш, чым у 2008 годзе. Для iх перавозкi выкарыстоўвалiся полуприцепы цистерны, нефтевозы, цистерны для нефти.
Індывідуальнымі прыборамі ўліку вады аснашчана 2798 кватэры – 90,7 працэнта ад жылога фонду, дзе маецца водаправод. У астатніх 154 кватэрах устаноўка такіх прыбораў немагчыма па тэхнічных прычынах.
У сельскагаспадарчых прадпрыемствах 28 электранагравальнікаў заменены на менш энергаёмістыя, з іх 13 устаноўлены ў СВК “Міхалішкі”, 11 – у СВК “Гервяты”, 3 – у саўгасе “Падольскі”, 1 – у СВК “Трокенікі”.
У 2009 годзе ад рэалізацыі энергазберагаючых мерапрыемстваў ў раёне атрымана эканомія ў памеры 760 тон умоўнага паліва, у тым ліку ад рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы энергазберажэння – 479 тон.
Рэалізуючы гэтую праграму, РУП ЖКГ замяніў 1513 метраў неэфектыўных цеплатрас на цеплатрасы з прымяненнем прадізаліраваных труб, на трох артэзіянскіх свідравінах – у вёсках Кямелішкі, Варняны і і ў г.п. Астравец) устанавіў частотна-рэгулюемыя электрапрывады на механізмах з пераменнай нагрузкай, 8 адзінак помпавага абсталявання заменена на больш магутнае. У аддзеле адукацыі 698,9 квадратных метра аконных блокаў заменены на энергаэфектыўныя, у аддзеле культуры такіх аконных блокаў устаноўлена 14,4 квадратных метра. 430 энергаэфектыўных свяцільнікаў былі ўстаноўлены летась ва ўстановах сістэмы адукацыі, 54 – у цэнтральнай раённай бальніцы. Шэраг мерапрыемстваў па энергазберажэнню выкананы ў прадпрыемствах сельскай гаспадаркі, на кардоннай фабрыцы “Альхоўка”, у ДРБУ-159.
Раённая праграма па энергазберажэнню распрацавана і на гэты год. Выконваецца яна дастаткова паспяхова. Як адзначыў В.С. Ластоўскі, за першыя чатыры месяцы года паказчык па энергазберажэнню ў цэлым па раёне склаў мінус 8,4 пры заданні мінус 2. Аднак па-ранейшаму не выконваюць гэты адзін з асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця завод “Радыёдэталь”, камбінат кааператыўнай прамысловасці, УКПБА, МПМК-158, райспажыўтаварыства, аддзел культуры райвыканкама, РУП ЖКГ, усе сельскагаспадарчыя арганізацыі, за выключэннем СВК “Страча” і саўгаса “Падольскі”.
У цэлым жа ў 2010 годзе прадпрыемствам і арганізацыям раёна неабходна забяспечыць выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнню на ўзроўні мінус 4 працэнты, дасягнуўшы пры гэтым зніжэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў ў супастаўных цэнах не менш чым на 928 тон умоўнага паліва і дасягнуць долі мясцовых відаў паліва і другасных энергарэсурсаў ў кацельна-пячным паліве на ўзроўні 87,6 працэнта.
І хоць прынятае год назад па гэтаму пытанню рашэнне райвыканкама было вырашана з кантролю зняць, кантроль за выкананнем мэтавага паказчыка энергазберажэння застаецца пастаянным і неаслабным.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений