Активисты "Белой Руси" из Островца встретились с председателем Республиканского общественного объединения "Белая Русь" Александром Радьковым

08:52 / 02.04.2013
У Мінску ў офісе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” прайшла сустрэча першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксандра Міхайлавіча Радзькова з дэлегацыяй з Астравецкага раёна, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
У склад дэлегацыі ўвайшлі актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, якая працуе пад кіраўніцтвам Наталлі Уладзіміраўны Сянюць.
Рабочыя моманты дзейнасці і будучыні раённых арганізацый “Белай Русі” і шэраг іншых пытанняў абмеркавала дэлегацыя Астравецкай арганізацыі “Белая Русь” на пасяджэнні з удзелам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксандра Міхайлавіча Радзькова.

У суботу актыў раённай арганізацыі на чале са старшынёй Астравецкага райвыканкама Адамам Дзмітрыевічам Кавалька і старшынёй раённай арганізацыі “Белая Русь” Наталляй Уладзіміраўнай Сянюць накіраваўся ў Мінск, каб бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю рэспубліканскага грамадскага аб’яднання і падзяліцца вопытам работы нашай раённай арганізацыі.


– Гэта традыцыйная і вельмі эфектыўная форма работы. Раённыя арганізацыі прыязджаюць да нас, дзеляцца вопытам, бяруць нешта новае сабе на ўзбраенне, – сказаў, адкрываючы сустрэчу, якая, дарэчы, прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, старшыня РГА “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў.


Старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька расказаў пра асаблівасці нашага раёна, пра ініцыятыўную моладзь і, канешне, закрануў пытанне будаўніцтва Беларускай АЭС. Вопытам работы Астравецкай раённай арганізацыі падзялілася яе старшыня Наталля Сянюць. Яна падрабязна расказала аб акцыях і праектах, арганізатарамі якіх сталі актывісты арганізацыі.
Слова для выступлення было прадастаўлена кіраўніку групы па інфармацыйнай рабоце Дырэкцыі будаўніцтва АЭС Эдуарду Свірыду, які з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі падрабязна паказаў і расказаў пра штодзённыя змены, якія адбываюцца на будаўнічай пляцоўцы.
Урачыстым стаў момант уручэння пасведчання аб рэгістрацыі пярвічнай арганізацыі Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якое ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандр Радзькоў уручыў Эдуарду Свірыду. Членскія білеты з рук старшыні рэспубліканскага аб’яднання атрымалі новыя члены “Белай Русі” – прадстаўнікі дырэкцыі. А ўзамен уручылі Аляксандру Міхайлавічу памятныя падарункі ад Беларускай АЭС.
Падарункі ад раённага выканаўчага камітэта – сувенірную прадукцыю і кнігу “Памяць”, а таксама куфэрак, выкананы таленавітай майстрыхай Астравеччыны Валянцінай Віннічак з астравецкай саломкі – уручыла Аляксандру Радзькову Наталля Сянюць.
Дарэчы, у кожнага ўдзельніка сустрэчы была магчымасць задаць пытанне Аляксандру Радзькову – і жыхары Астравеччыны скарысталіся гэтым.
На памяць аб сустрэчы застаўся агульны фотаздымак і падарункі ад старшыні РГА “Белая Русь” Аляксандра Радзькова.
Пасля сустрэчы актывісты Астравецкай раённай арганізацыі наведалі культурна-спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”.


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.