Рэспубліканскі суботнік пройдзе 21 красавіка

08:58 / 11.04.2012

Такая дата вызначана пастановай Савета Міністраў № 295 ад 2 красавіка гэтага года, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.


Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 21 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызанаў Вялікай Айчыннай вайны.


БелТА.