Кіраўніцтва райвыканкама і арганізацый і прадпрыемстваў добраўпарадкавалі аўтамабільнае кальцо пры ўездзе ў Астравец з боку Бялькішак
Рэспубліканскі суботнік кіраўніцтва Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, а таксама дырэктары і начальнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада правялі на аўтамабільным кальцы пры ўездзе ў Астравец.
– Ідэя добраўпарадкавання гэтай транспартнай развязкі ўзнікла даўно. Па першае, гэта пачатак нашага горада, а па-другое, адсюль жа ідзе дарога на Беларускую АЭС, – расказаў Ігар Шалудзін, які і стаў ініцыятарам правядзення суботніка з удзелам кіраўнікоў у гэтым месцы. – Сёння першы этап рэалізацыі нашых ідэй. Мы высадзілі туі і добраўпарадкавалі тэрыторыю каля іх.
На прапанову правесці рэспубліканскі суботнік на аўтамабільным кальцы адгукнуліся не толькі намеснікі старшыні райвыканкама, але і кіраўнікі арганізацый горада. Некаторыя прыйшлі з дзецьмі – і ўсе разам зрабілі добрую справу па добраўпарадкаванні і азеляненні роднага горада.
– У перспектыве – над гэтым мы працуем з кіраўніцтвам Беларускай атамнай электрастанцыі – тут з’явіцца сімвалічны знак, які аб’яднае Астравец і ўзводзімую Беларускую АЭС, – расказаў Ігар Яраслававіч.