Сёння па радыё можна пачуць астравецкіх кандыдатаў у дэпутаты

11:05 / 05.02.2018
У адпаведнасці з пастановай Цэнтрвыбаркама, кандыдаты ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў маюць права на адно бясплатнае выступленне на радыё.

RadioDesk.jpg


Для выступлення кандыдатаў у дэпутаты абласнога і раённага Саветаў прадстаўляецца эфір абласнога радыё, перадачы якога выходзяць на хвалі 67,19 УКВ  кожны дзень у 18 гадзін. Выступленні большасці кандыдатаў у дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў прагучаць у эфіры 5 лютага.

Таксама зараз, у перыяд перадвыбарчай агітацыі, кандыдаты актыўна сустракаюцца са сваімі выбаршчыкамі – з графікам сустрэч можна азнаёміцца на сайце Астравецкага райвыканкама.

Слухайце радыё, удзельнічайце ў сустрэчах з кан­дыдатамі, каб у дзень выбараў зрабіць правільны выбар.
Текст: Главный администратор