Развитие спортивной сферы в Островецком районе

15:55 / 18.02.2013
1

Колькі медалёў і прызавых месцаў па розных відах спорту занялі астравецкія спартсмены ў мінулым годзе? Якія пастаўленыя задачы былі выкананы, а якія будуць дапрацоўвацца сёлета? Што запланавана зрабіць у спартыўнай сферы ў бліжэйшы час? Аб усім гэтым і не толькі ішла размова падчас пасяджэння па падвядзенні вынікаў работы за 2012 год аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.


Пачалося пасяджэнне незвычайна і ўрачыста – работнікі спартыўнага аддзела павіншавалі свайго калегу, дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы А.І. Шаўчэнку з юбілеем. Старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвіч, які прысутнічаў на падвядзенні вынікаў, уручыў Анатолію Іванавічу Ганаровую грамату Савета дэпутатаў, а таксама прывітаў усіх прысутных і пажадаў ім плённай работы.
Затым надышоў час падводзіць вынікі. За мінулы год скарбонка Астравецкага аддзела фізкультуры, спорту і турызму папоўнілася новымі медалямі, кубкамі і дыпломамі. Пра дасягненні нашых спартсменаў, а таксама пра планы і задачы на гэты год расказаў у сваім выступленні начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама С.В. Шэін. Яго дапоўніў начальнік раённага аддзела адукацыі В.В. Млечка.
З дакладамі аб дзейнасці сваіх структур у больш вузкім плане выступілі дырэктар ДзЮСШ А.І. Шаўчэнка, дырэктар раённага ФСК Л.С. Даўляш, яго намеснік А.В. Каштанава, загадчык Гервяцкага ФАК А.М. Кавалеўскі, настаўнік фізкультуры Варнянскага НПК С.Т. Бернюкевіч.
Акрамя падвядзення вынікаў работы, падчас пасяджэння выносіліся на абмеркаванне планы на гэты год. Адным з напрамкаў, якому сёлета будзе ўдзяляцца асаблівая ўвага – паляпшэнне пазіцый у школьным спорце. Так, нашы юныя спартсмены дэманструюць нядрэнныя вынікі на некаторых спаборніцтвах, аднак гэтага недастаткова. На жаль, далёка не ўсе вучні школ раёна могуць наведваць Астравецкую ДзЮСШ. Таму было прапанавана ўдзяляць больш увагі развіццю спорту непасрэдна ў школах.
Не абышлося і без уручэння ўзнагарод. Кубкамі і Ганаровымі граматамі Астравецкага аддзела фізкультуры, спорту і турызму былі ўзнагароджаны лепшыя спартыўныя арганізацыі і трэнеры нашага раёна.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта arbeta.ru.