Островецкая команда лыжников стала четвёртой на областной спортакиаде

19:49 / 16.02.2013

Лыжная траса ў вёсцы Сялец, што непадалёк Навагрудка, у мінулыя выхадныя прымала ўдзельнікаў з Гродзенскай вобласці. Аматараў пакатацца на лыжах “з вецярком” склікала абласная зімняя спартакіяда па лыжах сярод сельскіх жыхароў.


Спаборніцтва праходзіла па чатырох катэгорыях: юнакі і дзяўчаты 1996-98 гадоў нараджэння, мужчыны і жанчыны. Пры гэтым у дзвюх апошніх катэгорыях абавязковай умовай было, каб два ўдзельнікі былі старэйшымі за 35 гадоў. Юнакі і мужчыны беглі дыстанцыю 3,6 кіламетра, а дзяўчаты і жанчыны – 1,8 кіламетра. Усяго ж сваё майстэрства на лыжах дэманстравалі 16 чалавек ад кожнай каманды.
Сярод жанчын найлепшы вынік і адзінае прызавое месца паказала вядомая астравецкая “маланка” Гэлена Варановіч. Яна на гэты раз абагнала сваю асноўную саперніцу са Смаргоні і палепшыла мінулагодні “бронзавы” вынік на сёлетняе “сярэбранае” месца. Таварышкі Гэлены па лыжні таксама прадэманстравалі нядрэнную хуткасць: Ала Кацінель была шостай, а Марыя Блашкевіч заняла дзясятае месца.
У мужчынскай чацвёрцы найлепшы вынік паказаў Уладзімір Салавей – ён прыбег на фініш шостым. Генадзій Драб і Вадзім Лебядзевіч былі чатырнаццатымі, а Сяргей Суруда заняў пятнаццатае месца.
Дастойна падтрымалі старэйшых таварышаў і больш юныя лыжнікі. Андрэй Юданаў, Сямён Бабойць, Артур Комар, Вадзім Вайдак, Юля Пляўга, Яна Цяруш, Дзіяна Шкуёнак таксама паказалі добрыя вынікі на лыжнай трасе.
Дзякуючы старанням усіх спартсменаў, астравецкая каманда лыжнікаў заняла на абласной спартакіядзе дастойнае чацвёртае месца.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта rk.karelia.ru.