Юные футболисты Островетчины приняли участие в республиканском турнире

10:50 / 12.02.2013
1

На працягу першых трох дзён лютага ў Смаргоні праходзіў рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2000-2001 гадоў нараджэння. Наш раён на гэтым турніры прадстаўляла футбольная каманда цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.


Гурток па футболе ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі працуе толькі другі год, але наведваюць яго юныя аматары футбола з задавальненнем.
У мінулым годзе юныя футбалісты, што займаюцца ў гуртку цэнтра пад кіраўніцтвам Андрэя Казіміравіча Страцэўскага ўжо спрабавалі пазмагацца за перамогу ў гэтым турніры. На жаль, першы блін аказаўся комам. Затое іх кіраўнік, ды і яны самі атрымалі карысны вопыт і ўзяліся за трэніроўкі.
Сёлета на рэспубліканскі турнір, арганізатарам якога стала Смаргонская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па футболе, з’ехаліся каманды з Маладзечна, Мінска, Пастаў, Ашмян, Іўя, Астраўца. Зразумела, што ўдзельнічалі ў турніры і гаспадары – каманда Смаргоні. Яна, дарэчы і стала лепшай камандай турніру. Другое месца заняла каманда з Маладзечна. А трэцімі сталі астравецкія юныя футбалісты.
Рабяты вярнуліся на радзіму з дыпломам, кубкам і медалямі. І зноў узяліся за трэніроўкі, каб у наступны раз паказаць лепшы вынік.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.