Разгромная победа островецких футболистов

12:51 / 10.02.2013
9

Зборная каманда Астраўца па міні-футболе працягвае дэманстраваць свае магчымасці і здольнасці не толькі ў межах нашага раёна, але і падчас таварыскіх сустрэч з іншымі камандамі.


На гэты раз астраўчане адправіліся ў Мядзель на таварыскі матч з камандай горада Паставы. Сустрэча праходзіла ў новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе, які адкрыўся ў мінулым годзе, і таму, акрамя станоўчых эмоцый ад гульні, астравецкія футбалісты атрымалі задавальненне ад наведвання і экскурсіі па прыгожым і абсталяваным сучасным спартыўным інвентаром комплексе.
Зборныя каманды Астраўца і Пастаў сустракаліся ўпершыню, і таму, ніхто не ведаў, чаго чакаць ад саперніка. З першай хвіліны астраўчане ўзялі ініцыятыву ў свае рукі і ўжо на 4-5 хвілінах забілі два галы ў вароты праціўніка. Праўда, праз некалькі хвілін футбалісты з Пастаў адыгралі адзін мяч – але гэта быў першы і апошні іх гол у першым тайме – у той час, як астраўчане забілі яшчэ тры галы. Такім чынам, на перапынак каманды пайшлі з лікам 5:1.
У другім тайме сітуацыя на міні-футбольным полі не змянілася. Удача і перавага па-ранейшаму былі на баку футбалістаў Астравеччыны, і менавіта іх удалыя пасы і трапныя ўдары раз-пораз паражалі вароты сапернікаў.
У выніку таварыскі матч закончыўся з разгромным лікам 15:3 на карысць зборнай каманды Астраўца.


-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.