Бронзовые легкоатлеты Островетчины

11:29 / 30.01.2013

З трэцім агульнакамандным месцам вярнулася каманда астравецкіх лёгкаатлетаў з абласной спартакіяды па лёгкай атлетыцы сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву 1996-97 гадоў нараджэння.


Пазмагацца за права быць мацнейшымі, спрытнейшымі, хутчэйшымі на спаборніцтве прыехалі васямнаццаць каманд. Астравецкія юныя спартсмены ў жорсткай канкурэнцыі паказалі добрыя вынікі. Саша Мілэйша ў бегу на дыстанцыі паўтара кіламетра заняў дзявятае месца, а на тры кіламетры – шостае. Віка Пятровіч прабегла дыстанцыі 400 і 800 метраў з пятым вынікам. Гэтыя ж дыстанцыі Аліна Саўко пераадолела на “серабро”. Наташа Ермаковіч у спартыўнай хадзьбе на два і тры кіламетры заняла чацвёртае і пятае месцы адпаведна. Гэтыя ж дыстанцыі Насця Рароўская прайшла на другое і першае месца. Віталій Гудойць у скачках з шастом стаў другім, а ў штурханні ядра – пераможцам. Не было роўных сапернікаў і Максіму Андралойцю – і ў бегу з бар’ерамі і ў скачках у вышыню астравецкі юнак заняў першыя месцы.
У выніку астравецкая каманда лёгкаатлетаў вярнулася са спартакіяды бронзавымі прызёрамі.


-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта lrnews.ru.