Трокеники "порвали" "Кожаный мяч"

14:12 / 02.07.2012
1

Пяцёрка каманд высвятляла мацнейшых падчас спаборніцтва па міні-футболе “Скураны мяч” сярод дзяцей 1999 года нараджэння і малодшага ўзросту.


На полі паміж сабой сустрэліся пяць зборных каманд з Астраўца, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Міхалішак, Спондаў і Трокенік.
Гульня праходзіла па кругавой сістэме. І пасля серыі вострых момантаў, вуглавых, штрафных, атак і ўдараў стала вядома, хто з іх мацнейшы. Як паведаміў галоўны суддзя В. Лебядзевіч, прыемным адкрыццём стала каманда з Трокенік. Яе футбалісты прадэманстравалі цудоўную гульню, упэўнена выйгралі ўсе чатыры сустрэчы з сапернікамі і заслужана сталі пераможцамі спаборніцтва. На другім месцы – каманда са Спондаў, на трэцім – зборная Астраўца. На чацвёртым і пятым месцах – зборныя з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Міхалішак адпаведна.
Усе каманды-ўдзельніцы спаборніцтва “Скураны мяч” атрымалі дыпломы і памятныя прызы ад аддзела па фізкультуры, спорце і турызме райвыканкама.


Марына МАЦКЕВІЧ.