Астравецкія баксёры вярнуліся са спартакіяды

08:48 / 16.12.2011

Са спартакіяды Рэспублікі Беларусь па боксе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ нядаўна вярнуліся выхаванцы А.З. Маргужа Дзіма Лабэцкі і Дзіма Юцкевіч, якія ўвайшлі ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці.


Кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Лабэцкі ў вагавай катэгорыі 54 кілаграмы ў чвэрцьфінале на рынгу сустракаўся з мінчанінам. Бой быў роўным, але перамогу прысудзілі саперніку. Дзіма стаў чацвёртым.
Яго цёзка, Дзмітрый Юцкевіч, які мае першы дарослы разрад па боксе, у вагавай катэгорыі 48 кілаграмаў у паўфінальным паядынку ўступіў праціўніку і ў выніку заняў трэцяе месца.

Марына МАЦКЕВІЧ.