Поспехі шашыстаў з Альхоўкі

13:32 / 14.05.2011

Нядаўна ў Альхоўцы прайшло асабіста-каманднае спаборніцтва па шашках, дзе паміж сабой у стратэгіі і тактыцы змагаліся каманда школьнікаў і дарослыя ігракі вёскі. Усяго ж у спаборніцтве ўдзельнічалі трынаццаць чалавек.


Гульні паміж удзельнікамі праходзілі насычана і цікава. У выніку ва ўпорнай барацьбе, з лікам 20,5:18, перамагла каманда юных шашыстаў з Альхоўскай сярэдняй школы. Асаблівы ўклад у агульную перамогу ўнеслі члены шашачнага гуртка Аляксей Жаброўскі, які прынёс камандзе 9 ачкоў, Вікторыя Жаброўская – 7,5 ачка, і Юлія Дамут – 6 ачкоў. Усе яны маюць першы юнацкі разрад па шашках.
Пераможцамі ў асабістым заліку сталі брат і сястра – Аляксей і Вікторыя Жаброўскія. Усе прызёры былі ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прэміямі.


Г. МІЛОШ, кіраўнік шашачнага гуртка.