Пяць баёў – і залаты медаль Віталія Бандарэнкі

15:11 / 01.04.2011

На мінулым тыдні ў расійскім горадзе Балашыха прайшоў усерасійскі турнір класа “А” па боксу на прызы заслужанага майстра спорту У.П. Агеева. Разам са спартсменамі з іншых краін у спаборніцтве ўдзельнічаў і наш зямляк Віталь Бандарэнка.


Акрамя беларускіх баксёраў, на турніры таксама былі прадстаўнікі Расіі, Малдовы і Казахстана. Віталь Бандарэнка сустракаўся з сапернікамі з Казахстана і Расіі і не пакінуў ім абсалютна ніякіх шансаў. Пяць разоў выходзіў хлопец на рынг, і кожны раз вяртаўся адтуль з паднятай рукой пераможцы. І дадому вярнуўся з чарговым залатым медалём.


Марына МАЦКЕВІЧ.