У Рымдзюнах прайшлі спаборніцтвы па валейболе

08:48 / 30.03.2011
3

У суботу на базе Рымдзюнскай СШ прайшлі фінальныя спаборніцтвы сярод вучняў сярэдніх школ па валейболе.


Першынство раёна праходзіла ў два этапы: спачатку на базе Гудагайскай, Варнянскай і Падольскай школ прайшлі занальныя спаборніцтвы. А 26 сакавіка ў Рымдзюнах сустрэліся пераможцы занальнага этапу.
Пазмагацца за права называцца лепшымі ў Рымдзюны прыехалі жаночыя каманды са Спондаўскай СШ, СШ №1, Кямелішкаўскага НПК і Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання і каманды юнакоў з СШ №1, Гервяцкай СШ, Кямелішкаўскага і Варнянскага НПК.
Па выніках гульні першымі сярод каманд юнакоў сталі школьнікі з Гервят, другімі – вучні з Кямелішак, на трэцяй прыступцы – валейбалісты з Варнянскага НПК. Сярод дзявочых каманд месцы размеркаваліся наступным чынам – Спондаўская СШ, Рымдзюнская СШ з беларускай мовай навучання і СШ №1 занялі першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.
Усе каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі. Хочацца адзначыць каманду дзяўчат са Спондаўскай школы – яны паказалі добрую тактыку гульні, напорыстасць і імкненне да перамогі.


Алена ЯРАШЭВІЧ.