Сакавік сабраў медалі

16:26 / 25.03.2011
10186

Чарговыя ўзнагароды прывезлі астравецкія баксёры са Слоніма з рэспубліканскага турніру памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.


На спаборніцтва паехалі дзве маладыя каманды хлопчыкаў 1997-98 і 1999-2000 гадоў нараджэння. Для некаторых гэты турнір стаў дэбютным выхадам на рынг. Аднак з эмоцыямі яны справіліся і ў выніку прадэманстравалі добрыя баі.


У малодшай групе былі прадстаўлены чатыры выхаванцы маладога трэнера па боксу Астравецкай ДзЮСШ Яўгена Іваніцкага – вучні Гудагайскай СШ Алег Батура (вагавая катэгорыя да 24 кілаграмаў) і Дзіма Вайдак (36 кілаграмаў), якія занялі другія месцы, Саша Міхайлаў (да 30 кілаграмаў) – таксама стаў сярэбраным прызёрам,  Вадзім Мароз (вагавая катэгорыя 54 кілаграмы – трэцяе месца.


Астатнія ўдзельнікі таксама папоўнілі скарбонку медалёў. Саша Стаскойць (вагавая катэгорыя да 34 кілаграмаў), Жэня Красоўскі (38 кілаграмаў) сталі бронзавымі прызёрамі. Саша Філіповіч (38 кілаграмаў) і Іван Стэх (да 54 кілаграмаў) заваявалі сярэбраныя медалі. А Мікіта Ромаш (да 30 кілаграмаў) у сваёй вагавой катэгорыі стаў пераможцам.


Не падвялі сваіх малодшых таварышаў і баксёры 1997-98 гадоў нараджэння. У Артура Лабэцкага (40 кілаграмаў) і Мікіты Власенкі (50 кілаграмаў) – трэція месцы. Арцём Рагавенка (40 кілаграмаў) і Артур Гайдуль (да 68 кілаграмаў), які, дарэчы, упершыню выйшаў на рынг, сталі сярэбранымі прызёрамі. А Марк Маргуж (43 кілаграмаў) не пакінуў ніякіх шансаў сапернікам і прывёз дадому залаты медаль.


Выступленне маладой каманды пракаменціраваў адзін з трэнераў – А.З. Маргуж.


–Усе рабяты добра правялі баі, што пацвердзілі і вынікі, якімі я вельмі задаволены. Разам з гэтым трэба адзначыць, што спаборніцтва ў Слоніме паслужыла для астраўчан своеасаблівым экзаменам, бо праз некаторы час плануецца выступленне іх на абласной спартакіядзе школьнікаў і на рэспубліканскай спартакіядзе па боксу. Хачу адзначыць і работу нашага хоць і маладога, але, безумоўна, таленавітага трэнера Яўгена Іваніцкага. У яго цудоўны патэнцыял і перспектывы.


Марына МАЦКЕВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений