Астравецкія спартсмены пакарылі п”едэстал
Нядаўна ў Брэсце праходзіў міжнародны турнір па боксу сярод юных спартсменаў 1995-96 гадоў нараджэння, прысвечаны памяці герояў Брэсцкай крэпасці.
Акрамя беларускіх удзельнікаў на спаборніцтва таксама прыехалі госці са Смаленску, Масквы і Украіны. Астравец прадстаўлялі два выхаванцы А.З. Маргужа – кандыдат у майстры спорту Дзіма Лабэцкі, вагавая катэгорыя 46 кілаграмаў, і Дзіма Юцкевіч, 43 кілаграмы, які, аднак, на турніры выступаў у катэгорыі 46 кілаграмаў.
Гульня і ў аднаго, і ў другога Дзімы праходзіла цікава, паспяхова, па аднаму сцэнарыю. Спачатку яны выйгралі па два баі. Пасля ў паўфінале Дзіма Лабэцкі выбіў з гульні моцнага саперніка – пераможцу першынства Беларусі з Мінска Ахрар-Бека Абдусаламава. А затым фартуна вырашыла пажартаваць і звяла ў фінале двух астраўчан. Такім чынам, нашы баксёры занялі амаль увесь п’едэстал пераможцаў – Дзіма Лабэцкі заняў першае месца, а Дзіма Юцкевіч – другое.
Малайцы, хлопцы!
Марына МАЦКЕВІЧ.