Трэція на першынстве вобласці

10:55 / 09.02.2011
10969

У пачатку лютага ў Гродна праходзіла першынство  вобласці па лёгкай атлетыцы сярод вучняў 1994-95 гадоў нараджэння, на якім спаборнічалі паміж сабой 19 каманд. Вельмі ўдала выступілі на першынстве і юныя спартсмены Астравецкага раёна, якія разам заваявалі камандны бронзавы медаль і кубак.


І вось прозвішчы прызёраў. Як заўсёды, адзначылася добрым вынікам Яна Гануліч, якая заваявала сярэбраны медаль у бегу на 60 метраў з бар’ерамі і ў скачках у даўжыню. Не пакінуў ніякіх шансаў канкурэнтам і Аляксей Скварцоў – у яго першыя месцы ў бегу на дыстанцыях 400 і 800 метраў. Падтрымаў таварыша “залатым” вынікам на дыстанцыі 1500 метраў і Павел Карнецкі. Анжаліка Маркоўская заняла трэцяе месца ў штурханні ядра, Юлія Скварцова – “серабро” ў бегу на 150 метраў і “бронзу” на 400 метраў. У спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 2 і 3 кіламетры трэцяе месца заняў Томас Нарушыс. А Людміла Змітровіч прабілася ў фінал у бегу на 60 метраў, дзе таксама добра выступіла.
У эстафетным бегу каманда юнакоў заваявала “бронзавы” медаль. І ў выніку астраўчане занялі трэцяе агульнакаманднае месца. Дарэчы, каманду рыхтавалі трэнеры І.Д. Гануліч, А.У. Блашкевіч і В.У. Мартышэўскі.
Віншуем рабят і іх трэнераў!


І. ГАНУЛІЧ, старшы трэнер Астравецкай ДзЮСШ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений