Уроженцы Островетчины Мариола Букель и Руслан Петкевич успешно выступили на Балтийских юношеских играх

10:35 / 11.07.2017

Maryola.jpg

Ruslan.jpg

Спартсмены  з Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Швецыі, Эстоніі і Беларусі змагаліся за перамогу ў 15 відах на юбілейных Х Балтыйскіх юнацкіх гульнях, якія сёлета ўпершыню прайшлі ў Брэсце. Спартыўная фартуна была на баку беларусаў, якія сталі пераможцамі спаборніцтваў у камандным заліку. Ураджэнцы Астравеччыны Марыола Букель і Руслан Пяткевіч пераможна выступілі ў асабістых заліках.

Марыола Букель, якая нядаўна на першынстве Гродзенскай вобласці ўстанавіла асабісты рэкорд і паказала лепшы вынік у сезоне Еўропы, кінула молат на адзнаку 57,05 метраў – і заняла першае месца.

Лічанай долі секунды да перамогі ў бегу на дыстанцыі 800 метраў не хапіла Руслану Пяткевічу, які ў выніку напружанай барацьбы на бегавой дарожцы фінішыраваў другім.

Віншуем Марыолу і Руслана і жадаем ім новых перамог!

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ. 

Текст: