Консультант нотариальной конторы Островца покоряет польские вершины

20:51 / 11.06.2017
729

Кансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аіда Недалтоўская ў чарговы раз пацвердзіла, што знаходзіцца ў выдатнай спартыўнай форме – на Міжнароднай ХV натарыяльнай алімпіядзе, якая напрыканцы мая прайшла ў Польшчы, яна заваявала тры залатыя медалі.

0C6A4527.jpg

Нагадаем, што наша зямлячка,  дзякуючы пераможнаму выступленню на спартакіядзе натарыусаў, увайшла ў склад зборнай каманды беларускага натарыята і была адабрана для ўдзелу ў міжнародных галіновых спаборніцтваў.

Памерацца сіламі ў розных відах спорту ў польскім горадзе Мшана-Долна сабралася 19 каманд з розных еўрапейскіх краін – Славакіі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Турцыі і іншых.

0C6A4782.jpg

Аіда Недалтоўская бліскуча выступіла ў трох лёгкаатлетычных відах: штурханні ядра, скачках ў вышыню і эстафеце 4 па 100 метраў і ў выніку паклала тры залатыя медалі ў агульную скарбонку каманды.

– Зборная беларускага натарыяту прымала ўдзел у многіх відах спаборніцтваў. Практычна ў кожнай дысцыпліне мы занялі прызавыя месцы. Летась на падобных спаборніцтвах зборная каманда Беларускай натарыяльнай палаты заняла першае месца, сёлета мы таксама сталі лепшымі ў агульнакамандным заліку, –  расказала Аіда Недалтоўская. – Я задаволена сваім выступленнем на алімпіядзе. Хочацца падзякаваць за прадстаўленую магчымасць  выступаць на спаборніцтвах такога ўзроўню кіраўніцтву Беларускай натарыяльнай палаты, а таксама Андрэю Уладзіслававічу Блашкевічу, які дапамог мне падрыхтавацца да спаборніцтваў.

Віншуем зямлячку з чарговай перамогай і жадаем новых спартыўных вяршынь!


Текст: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика