Уроженка Ворнян победила на спартакиаде Республики Беларусь
08:23 / 07.06.2017
Напрыканцы мая гродзенскі спартыўны комплекс “Нёман” стаў месцам збору мацнейшых лёгкаатлетаў нашай краіны, якія прадстаўлялі ўзроставую катэгорыю 2002-2003 гадоў нараджэння.
З трох заліковых спроб юнай малатабойкі спартыўны снарад двойчы залятаў за 60-метровую рысу. Гэта, па прызнанні экспертаў, бліскучы вынік для дзяўчыны малодшай узроставай групы.
Самы далёкі кідок – на 61,76 метра – прынёс Марыоле перамогу на спаборніцтвах. Да слова, спартакіяда Рэспублікі Беларусь стала адным з этапаў адбору спартсменаў на Балтыйскія гульні, якія сёлета прыме Брэст.
Віншуем Марыолу і жадаем ёй новых перамог!