Уроженка Ворнян победила на спартакиаде Республики Беларусь

08:23 / 07.06.2017
535
mariola.jpgУ сузор’і спартыўных талентаў Астравеччыны запалілася яшчэ адна зорачка: ураджэнка вёскі Варняны Марыола Букель, якая вучыцца ў Гродзенскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, упэўнена перамагла ў кіданні молата на спартакіядзе Рэспублікі Беларусь.

Напрыканцы мая гродзенскі спартыўны комп­лекс “Нёман” стаў месцам збору мацнейшых лёгкаатлетаў нашай краіны, якія прадстаўлялі ўзроставую катэгорыю 2002-2003 гадоў нараджэння. 
З трох заліковых спроб юнай малатабойкі спартыўны снарад двойчы залятаў за 60-метровую рысу. Гэта, па прызнанні экспертаў, бліскучы вынік для дзяўчыны малодшай узроставай групы. 
Самы далёкі кідок – на 61,76 метра – прынёс Марыоле перамогу на спаборніцтвах. Да слова, спартакіяда Рэспублікі Беларусь  стала адным з этапаў адбору спартсменаў на Балтыйскія гульні, якія сёлета прыме Брэст.
Віншуем Марыолу і жадаем ёй новых перамог!


Текст: Алена Гануліч
Фото: БФЛА
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика