В Островецком районе прошли соревнования по подготовке лесопожарных команд

15:23 / 29.05.2017
313
pogar_les4.jpgСёлета на Астравеччыне ўпершыню прайшлі галіновыя спаборніцтвы ДЛГУ “Астравецкі лясгас” па падрыхтоўцы лесапажарных каманд лясніцтваў і пажарна-гаспадарчай станцыі да пажаранебяспечнага перыяду.
На мінулым тыдні Янаўскае вадасховішча на некалькі гадзін ператварылася ў пляцоўку выпрабавання хуткасці, спрыту, зладжанасці і гатоўнасці лясных дружын да галоўнага ворагу лесаводаў ў вясенне-летні перыяд – лясных пажараў.
Ад баявога стану лесапажарных каманд залежыць аператыўнасць у ліквідацыі ўзгаранняў у лясным фондзе, іх папярэджванне.
Ці гатовы лясныя дружыны да “часу ікс”, сёлета было вырашана праверыць на практыцы. Спаборніцтвы, па словах дырэктара Астравецкага лясгаса Рыгора Мечыслававіча Долгага, сталі для лесапажарных дружын своеасаблівай трэніроўкай, дазволілі праверыць гатоўнасць да надзвычайных сітуацый у лясным фондзе.
На пляцоўцы ля Янаўскага вадасховішча сабраліся дзевяць дружын, у кожнай – па чатыры чалавекі. Ім спачатку трэба было даставіць матапомпу да вадаёму, каб лесапажарны модуль запоўніўся вадой, а пасля адзін з удзельнікаў каманды павінен быў зрабіць кантрольны трапны водны “выстрал”.
Кагосьці падводзіла тэхніка, хтосьці за адведзены час так не змог размеркаваць дзеянні ў камандзе…
pogar_les1.jpgpogar_les2.jpgpogar_les3.jpg
У выніку напружанай барацьбы перамагла каманда Міхалішкаўскага лясніцтва ў складзе ляснічага Яўгена Волкава і леснікоў Аляксея Бернюкевіча, Аляксандра Мароза, Валерыя Ожэга. На другім месцы апынулася лесапажарная каманда Гервяцкага лясніцтва і яго леснікі Віктар Васільчык, Валерый Сцефановіч, Яўген Лаўрыновіч, Альберт Лучынскі. А замкнула тройку прызёраў Астравецкае лясніцтва: вальшчык лесу Міхаіл Масевіч, леснікі Аляксандр Спірыдон, Аляксандр Гасюлевіч, Анатоль Мішакоў.
Пераможцы і прызёры, акрамя памятных дыпломаў, атрымалі грашовую прэмію.
pogar_les5.jpgpogar_les6.jpgpogar_les8.jpg
Пасля спаборніцтваў лясных дружын разгарнуўся паказ лесапажарнай тэхнікі Астравецкага лясгаса: чырвона-белы МАЗ змяніў пераабсталяваны да тушэння лясных пажараў “Урал”, а затым на імправізаваную пляцоўку выехала атрыманая ад Ашмянскага РАНС падрамантаваная і пераабсталяваная да тушэння лясных пажараў пажарная машына. Аднак усеагульнае захапленне выклікаў дэбют усюдыхода ГТМУ, які, па словах лесаводаў, пройдзе і агонь, і ваду.
pogar_les7.jpg
Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика