Волейболисты Островецкого района стали серебряными призерами на чемпионате Гродненской области по волейболу

11:39 / 23.05.2017
1139

volleyboll.jpgФінальная развязка адбылася ў суботу ў Гродне. За званне чэмпіёнаў вобласці змагаліся каманды Дзятлаўскага і Астравецкага раёнаў. Гонар Астравеччыны ў рашаючай сустрэчы абаранялі Валерый Перка, Дзмітрый Ромаш, Валяр’ян Валадзько, Аляксандр Коўзан, Руслан Юргелянец, Максім Ачарэтаў, Артур Бурба і Дзмітрый Дыба.

Гульня атрымалася складанай і цікавым адначасова. З першай хвіліны ў паветры застыла напружанне, а на пляцоўцы адбывалася сапраўдная бітва. У пагоні за мячом ігракі дэманстравалі не проста добрую фізічную форму, а цудоўную пластыку і нават акрабатычныя здольнасці. У выніку лік на табло пастаянна змяняўся – ніводная з каманд не хацела саступаць і валейбалісты рабілі ўсё магчымае, каб перамагчы.

volleyboll1.jpgvolleyboll6.jpg

Але фартуна ў той дзень была на баку сапернікаў – перамагла каманда Дзятлаўскага раёна. Астраўчане сталі сярэбранымі прызёрамі і вярнуліся са спаборніцтва з медалямі і дыпломамі.

volleyboll4.jpgvolleyboll3.jpg

Але астраўчане ўсё роўна пераможцы, бо ніколі нашы валейбалісты не займалі такое высокае месца на абласных спаборніцтвах. Спадзяёмся, што новыя перамогі ў іх яшчэ наперадзе. А пакуль – віншуем з «серабром». 

volleyboll2.jpgvolleyboll1.jpg

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Антон Мальшевский
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений