В минувшие выходные на Островетчине прошёл Кубок района по волейболу среди трудовых коллективов

15:11 / 01.12.2016
%d0%b2%d0%be%d0%bb%d0%b5%d0%b9%d0%b1%d0%be%d0%bb-%d1%80%d0%b0%d0%b9%d0%be%d0%bd%d0%bd%d1%8b%d0%b9Два дні ўпартай барацьбы пад сеткай. Восем каманд – і толькі адзін пераможца. Падача, удар, блакіроўка, зноў удар – і з кожнай гульнёй на пляцоўцы застаецца ўсё менш прэтэндэнтаў на выйгрыш.

Кубак Астравецкага раёна па валейболе сярод працоўных калектываў прайшоў цікава і відовішчна.

%d0%b2%d0%be%d0%bb%d0%b5%d0%b9%d0%b1%d0%be%d0%bb-%d1%80%d0%b0%d0%b9%d0%be%d0%bd%d0%bd%d1%8b%d0%b91Правесці выхадныя на карысць спорту, паказытаць нервы гульнявым адрэналінам і пазмагацца за права лічыцца лепшымі валейбалістамі раёна сабраліся восем каманд: раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтральнай раённай бальніцы, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, “Янвестранс”, НІАЭП, СВК “Гервяты”, ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, РУП “Саўгас “Падольскі”.

Спаборніцтвы працягваліся два дні і праходзілі ў інтэнсіўным паралельным рэжыме: адносіны пад сеткамі каманды высвятлялі адначасова ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт” і спартыўнай зале гімназіі №1.

%d0%b2%d0%be%d0%bb%d0%b5%d0%b9%d0%b1%d0%be%d0%bb-%d1%80%d0%b0%d0%b9%d0%be%d0%bd%d0%bd%d1%8b%d0%b92Гульні праходзілі цікава і відовішчна. Нягледзячы на агульныя правілы і патрабаванні, кожная з іх адрознівалася своеасаблівым каларытам, “згулянасцю” ігракоў і ўпартай барацьбой за кожнае ачко.

У выніку пераможцамі сталі валейбалісты каманды “Янвентранс”, другое месца занялі ігракі НІАЭПа, на трэцім – спартсмены ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.

%d0%b2%d0%be%d0%bb%d0%b5%d0%b9%d0%b1%d0%be%d0%bb-%d1%80%d0%b0%d0%b9%d0%be%d0%bd%d0%bd%d1%8b%d0%b93Акрамя гэтага былі вызначаны лепшыя ігракі: імі сталі Мацвей Анапрыенка (РАНС), Максім Ачарэтаў (“Янвентранс”) і Артур Бурба (НІАЭП).

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі, а лепшыя ігракі атрымалі прызы.

Марына МАЦКЕВІЧ.