Островчанка Аида Недалтовская завоевала две медали на международных соревнованиях работников нотариата

10:37 / 28.09.2016
спортКансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аіда Недалтоўская працягвае здзіўляць сваімі спартыўнымі перамогамі на міжнародных спаборніцтвах сярод працаўнікоў натарыяту.

Са спаборніцтваў, якія ў сярэдзіне верасня прайшлі ў балгарскім горадзе Сонечны Бераг, спартсменка прывезла два медалі – залаты і сярэбраны.

Сяброўская сустрэча адбылася паміж натарыяльнымі камандамі Расіі, Беларусі і Балгарыі. Спаборніцтвам папярэднічалі семінары і абмен вопытам падчас іх.

А пасля прадстаўнікі натарыяльнай супольнасці трох краін выйшлі на старт пазмагацца за медалі ў розных лёгкаатлетычных відах.

У бегу на 100 метраў сярод дванаццаці ўдзельніц лепшы вынік паказала Аіда Недалтоўская. На дыстанцыі ў 400 метраў яна фінішавала другой.

– Я задаволена сваім вынікам, – дзеліцца ўражаннямі кансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аіда Недалтоўская. – Сто метраў прабегла за 13,0 секунд – такі час я паказвала толькі ў студэнцкія гады, калі прафесійна займалася спортам.

Варта адзначыць, што натарыят Беларусі на спартыўных спаборніцтвах у Балгарыі прадстаўлялі толькі дзве спартсменкі – у ліку іх і наша зямлячка.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.