Провели турслет в Михалишках

12:00 / 29.05.2013
У маі вучні і настаўнікі Міхалішкаўскай сярэдняй школы арганізавалі турыстычны злёт мясцовага маштабу.

Забавы на свежым паветры, чысты бераг Віліі, касцёр – што можа быць лепш для турыста?!

Не  парушаючы  традыцый школы, сёлета вучні і настаўнікі адправіліся на ўзбярэжжа ракі Вілія,  –  гэта ідэальнае месца для  правядзення  турыстычных злётаў. Ды і надвор’е не падвяло – з самага ранку ззяла веснавое спякотнае сонца. Дзень выдаўся  шматабяцаючым.


Нельга забываць, што турзлёты – гэта не толькі адпачынак, а яшчэ і спаборніцтвы. Кожны клас – асобная каманда, якая прэтэндуе    на  перамогу  ў  агульным заліку. Кожная з каманд абуладкавала  сваю  тэрыторыю: спецыяльная  агароджа,  вогнішча, месца для адпачынку – усё як мае быць! Тым часам рыхтуюцца візітныя карткі каманд – яркія плакаты. А ў паходных кацялках  ужо  гатуецца    сапраўдны турысцкі абед.


Прадстаўнік  незалежнай камісіі  Святлана  Іванаўна Мацкевіч, настаўнік геаграфіі і арганізатар падобных турыстычных мерапрыемстваў, налічвала балы за працу вучняў. І вось яе меркаванне наконт правядзення турзлётаў:


- Такія мерапрыемствы сталі традыцыйнымі для нашай школы,  хоць  і нефармальнымі.  А доўжыцца гэта ўжо тры гады, – калі не ўлічваць удзел у раённых і абласных турыстычных злётах. Вельмі  важна, ці спадабаецца вучням такі адпачынак, наколькі добры вынік будзе мець турзлёт. Тым  не  менш, запланаванае заўсёды  выконваецца,  турзлёт адпавядае  ўсім крытэрыям: падрыхтоўка турыстычнай газеты, візітная картка каманды, пераадольванне паласы перашкод. Сур’ёзны падыход да гэтай справы – ідэальная магчымасць ацэньваць каманды ў аднолькавым становішчы для ўсіх.


Нарэшце  пачалося  творчае прадстаўленне  каманд.  Песні, гумарыстычныя  пастаноўкі і мініяцюры дазволілі  вучням  праявіць  іх  артыстычныя здольнасці.  А  пасля  невялікай прэзентацыі кожнага  класа настаў час турыстычных хітоў: “Турысцкі  вальс”,  “Кацюша”  і інш.  Спявалі  разам  настаўнікі і  дзеці, панавала  атмасфера сяброўства і ўзаемаразумення.


Паласу  перашкод  праходзілі каманды,  сфарміраваныя  па шэсць  удзельнікаў  з  кожнага класа. Балы налічваліся  ў залежнасці  ад  таго,  наколькі якасна  яна  была  пройдзена. Вынікі ў агульным заліку яшчэ не падведзены, але ні адна каманда не застанецца без грамат у пэўных намінацыях. Усе стануць пераможцамі!


Час  праляцеў  імгненна  – прыйшла пара збірацца дадому. Яркіх і прыемных уражанняў засталося вельмі шмат.


-  Турыстычныя  злёты, безумоўна,  – гэта і шматлікія конкурсы, і спаборніцтвы, і адпачынак, - сказаў Віктар Казіміравіч Казак, дырэктар Міхалішкаўскай СШ,  актыўны  ўдзельнік мерапрыемства. – Сэнс правядзення турыстычных злётаў перш за ўсё ў тым, што дзеці атрымліваюць  незабыўныя ўражанні. І гэта самае галоўнае!”


З гэтым нельга не пагадзіцца!


_______________________


Кацярына Сяргей.



Фота з сайта  soldati-russian.ru.