Чацвёртыя на “Гродзенскай лыжні”

16:21 / 28.01.2019

За крок да п’едэсталаспынілася каманда дзяржаўных служачых Астравецкага раёна: яны занялі чацвёртае месца на абласных спаборніцтвах “Гродзенская лыжня-2019”, якія прайшлі на базе спартыўна-біятлоннага комплекса “Сялец”.

rK4uYp-N6wI.jpg

У лыжных гонках удзельнічала дваццаць каманд, якія былі падзелены на два забегі. Каманда складалася з чатырох чалавек, якія дэманстравалі спрыт і хуткасць у лыжнай эстафеце ў чатыры этапы – па 1 000 метраў кожны.

Астраўчане выступалі ў першым забегу. Першым скараў дыстанцыю на снежнай трасе галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Эдуард Змітровіч – ён фінішаваў на сваім этапе другім. Падтрымаў калегу і наступны ўдзельнік астравецкай каманды – галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Пешка, якому толькі форс-мажор с одной з лыж не дазволіў паўтарыць вынік папярэдняга ўдзельніка – ён прыйшоў трэцім. На трэцім этапе, дзе выступалі жанчыны, не было роўных начальніку прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Астравецкім раёне Гелене Варановіч, якая хутчэй за саперніц прайшла дыстанцыю. “Сярэбраны” вынік прадэманстраваў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка, які і завяршыў эстафету. У выніку астраўчане “разабраліся” з лыжнай гонкай за 21 хвіліну 7 секунд – і занялі крыўднае, але годнае чацвёртае месца.

zo-bFH04YBI.jpg

– Хоць наша каманда і не паднялася на п’едэстал, але прадэманстравала добры ўзровень, – каменціруе выступленне астраўчан галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Таццяна Букель. – Гэта вынік трэніровак, якія ўдзельнікі наведвалі пасля работы. Адчувалася і падтрымка старшыні райвыканкама Ігара Шалудзіна, які прысутнічаў на спаборніцтвах і падбадзёрваў каманду.

    NZgY-HGO8ts.jpg

wyguOK-fF28.jpg

0qm3j3ME76s.jpg


Текст: