Заглянем в гости в Дошкольный центр развития ребёнка №3

13:00 / 14.12.2015
детский садЖыццё колішняга дзіцячага сада №3 – а сёння Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 горада Астраўца – пачалося ў 1985 годзе. Менавіта тады новую навучальную ўстанову засялілі маленькія жыхары і іх выхавацелі.
З таго часу прайшло 30 гадоў, а садок ніколькі не «пастарэў»: ён па-ранейшаму жыве ў свеце дзяцінства.

детский сад10

детский сад12

детский сад9У мінулым годзе гэтую дашкольную ўстанову ўзначаліла ініцыятыўная і энергічная Алена Пятроўна Васільчык, жыццё якой і да гэтага было звязана з дзецьмі і іх выхаваннем. 24 гады назад маладая настаўніца гісторыі пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка сваю працоўную дзейнасць пачала піянерважатай у Дайлідскай сярэдняй школе. Затым працавала настаўніцай гісторыі і вызваленым класным кіраўніком у СШ №2, якая потым стала гімназіяй №1, нейкі час з'яўлялася метадыстам па дзіцячых грамадскіх аб'яднаннях цэнтра творчасці, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1.
детский сад1– Калі мне прапанавалі ўзначаліць дашкольны цэнтр, я вырашыла паспрабаваць сябе ў новай дзейнасці – у гэтым мяне падтрымаў і муж, – расказвае Алена Пятроўна. – Канешне, гаварыць аб нейкіх выніках і маіх асабістых заслугах яшчэ рана. Але першыя крокі ўжо зроблены. Асабліва ўзрадавала нас – а калектыў пасля адкрыцця ў нашым горадзе новага дзіцячага садка ў першым мікрараёне крыху змяніўся, – што сёлета па выніках года нам было прысуджана званне «Брэнд года». Гэта значыць, што наша праца не засталася незаўважанай.
детский сад2Першымі памочнікамі Алены Пятроўны з'яўляюцца яе намеснік Ала Станіславаўна Сініца і выхавацель-метадыст Жанна Раманаўна Кузняцова, якія да атрымання новых пасад працавалі ў гэтым садку выхавацелямі – і таму агульную мову са сваімі калегамі і дзецьмі доўга шукаць ім не давялося.
Сёння садок наведваюць 222 дзіцяці (пры яго праектнай магутнасці 220 дашкольнікаў), якія аб'яднаны ў 12 груп. Акрамя звычайных агульнаадукацыйных груп, тут створаны санаторная, інтэграваная і спецыяльная групы – у іх займаюцца дзеці, якія маюць у гэтым патрэбу.
детский сад3– У нашым садку адкрыты групы на платнай аснове па навучанні англійскай мове – заняткі ў іх праводзіць настаўніца гімназіі №1 Інэса Іосіфаўна Шлыковіч. Папулярнасцю ў дзяцей і бацькоў карыстаюцца заняткі харэаграфіяй – створаны шэсць груп, якія працуюць пад кіраўніцтвам настаўніцы гімназіі №1 Алены Іванаўны Власенка, а таксама нашых педагогаў Таццяны Анатольеўны Санюкевіч і Ірыны Чаславаўны Гульбінскай.
детский сад4Настаўнік-дэфектолаг Алена Мечыславаўна Галяк аказвае дашкольнікам гувернёрскія паслугі. А летам у садку апрабіравалі яшчэ адну новую паслугу – тут працавала група кароткачасовага наведвання для дзяцей ад 2 да 3 гадоў.
– Яна была створана для таго, каб бацькі ў летні час маглі пакінуць сваё дзіця пад наглядам вопытных педагогаў-выхавацеляў. Час, які дзеці знаходзіліся ў садку, не перавышаў 3,5 гадзін. Сёлета яе наведвалі 10 дзетак, і, як сведчыць апытанне бацькоў, такая форма работы ім спадабалася, – расказвае загадчыца садка Алена Пятроўна Васільчык. – Ужо шмат гадоў у нас функцыянуе группа кароткачасовага наведвання «Малышкіна школа» – на працягу года на заняткі да нас прыходзяць малышы, якія рыхтуюцца да наведвання садка. Дзеці разам з мамамі і татамі ўдзельнічаюць у занятках, малююць, лепяць – словам, займаюцца тым, што чакае іх неўзабаве – толькі ўжо без бацькоў. А дапамагаюць ім у гэтым нашы выхавальніцы Валянціна Напалеонаўна Казлоўская, Ірына Чаславаўна Гульбінская, Анастасія Анатольеўна Барадзюк, а таксама псіхолаг Таццяна Рыгораўна Тарашкевіч.
детский сад5Словам, сёння ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 узаемадзейнічаюць вопыт, які прадстаўлены педагогамі, што не першы год працуюць з дзецьмі, і маладосць – педагогі, якія пасля заканчэння педагагічных устаноў яшчэ толькі спасцігаюць азы сваёй прафесіі, таксама ўносяць у развіццё садка новыя тэндэнцыі.
Адным з такіх вопытных і адданых свайму калектыву педагогаў з'яўляецца Яніна Рыгораўна Сымановіч, якая амаль трыццаць гадоў прысвяціла рабоце з дашкольнікамі, – дваццаць восем з іх яна працуе ў гэтай дашкольнай установе.
детский сад6Сёння ў сярэдняй групе Яніны Рыгораўны 23 дзіцяці – цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак, кожны з якіх – індывідуальны і непаўторны.
– За трыццаць гадоў, што працую ў садку, – дзеліцца Яніна Рыгораўна, – дзеці змяніліся. Сённяшнія малышы – гіперактыўныя і мэтанакіраваныя. Здаецца, што яны ўжо нараджаюцца асобамі, і наша задача – кожнага разумець і знайсці да яго свой падыход.
детский сад7У Яніны Рыгораўны з гэтым праблем няма! Усе яе выхаванцы з задавальненнем наведваюць гурток «Цестапластыка».
– Гадоў пяць назад адна з мамаў маіх выхаванцаў прывезла мне цікавую кнігу на польскай мове. У ёй і быў прыведзены майстар-клас па цестапластыцы. Я вырашыла паспрабаваць. Спадабалася – і мне, і дзецям. Гэтая тэхніка развівае творчыя здольнасці дзяцей і фантазію: з цеста трэба зляпіць нейкую рэч, а затым яшчэ і размаляваць яе. А таксама – маторыку, а значыць, і мову.
Усё жыццё марыла працаваць з дзецьмі і Валянціна Вітольдаўна Іваніцкая. Спачатку настаўніца пачатковых класаў вучыла дзяцей у СШ №2. А пасля дэкрэтнага адпачынку Валянціна Вітольдаўна змяніла месца працы – і вось ужо 16 гадоў яна – выхавацель Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.
детский сад8Асаблівасцю навучання дзяцей у групе Валянціны Вітольдаўны з'яўляецца тое, што яна працуе па методыцы Мантэсоры, накіраванай на сацыяльнае і псіхафізічнае развіццё дзіцяці.
– Некалькі гадоў назад я сур'ёзна захапілася гэтай методыкай. Прайшла навучанне ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Працаваць па методыцы Мантэсоры цікава. Канешне, падрыхтоўка да заняткаў займае шмат часу, аднак бачны вынік, – расказвае Валянціна Вітольдаўна Іваніцкая. – Сёння ў нас шмат гульняў і метадычных дапаможнікаў – усе яны зроблены з дрэва. Адны з іх былі набыты дзякуючы падтрымцы аддзела адукацыі, іншыя дапамагалі набываць бацькі выпускнікоў нашага садка.
Дарэчы, першыя выпускнікі Валянціны Вітольдаўны, якія сёння вучацца ў пачатковых класах, часта наведваюць сваю выхавальніцу– і гэта для педагога найвышэйшая ацэнка яе працы.
Побач з вопытнымі педагогамі вучацца майстэрству маладыя выхавацелі. Такіх у садку ажно сем. Адна з іх, Ірына Генрыхаўна Юцкевіч, у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці працуе другі год. Пачынала падменнай выхавальніцай, а сёлета ў маладога педагога з'явілася свая група, якую наведваюць тыя дзеткі, якія ў наступным годзе пойдуць у школу.
детский сад11І з дзецьмі, і з іх бацькамі Ірына Генрыхаўна хутка знайшла агульную мову – ёй дапамагло тое, што падчас вучобы яна працавала ў адным з садкоў Мінска. А ў бліжэйшы час дзяўчына марыць прадоўжыць адукацыю і атрымаць яшчэ адну спецыяльнасць.
Пра вучобу ў магістратуры марыць і Алёна Анатольеўна Стасяк, якая сёлета вярнулася ў Астравец пасля заканчэння Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Алёна Анатольеўна працуе з трохгадовымі малышамі, якія наведваюць санаторную группу, таму яе рабочы дзень пачынаецца ў сем гадзін раніцы і заканчваецца ў сем гадзін вечара.
– Мне падабаецца працаваць з дзецьмі, – дзеліцца ўражаннямі малады педагог. – Яны маленькія – але ўсё разумеюць, глядзяць на цябе і вераць кожнаму твайму слову – і ты не маеш права іх падмануць.
Дзеці з захапленнем наперабой расказваюць, як ім падабаецца ў садку.
– Больш за ўсё я люблю маляваць і ляпіць, – расказвае Насця Казлоўская. – А яшчэ я люблю матэматыку. І на вуліцы люблю гуляць у «Кот і мышы».
– Мы тут вучым літары і геаметрычныя фігуры, – працягвае Арцём Каспяровіч. – А яшчэ я на падрыхтоўку ў гімназію хаджу – хутка ж у школу. Але ў садок усё роўна буду прыходзіць – малодшую сястрычку буду прыводзіць. Тут цікава.
У садку і сапраўды цікава. Штогод тут з'яўляецца нешта новае. Так, сёлета педагагічны калектыў пачаў развіваць новыя накірункі – тэрэнкур і гульнявы стрэтчынг. За гэтымі цяжкавымаўляльнымі і незразумелымі словамі хаваюцца добра знаёмыя лячэбная хадзьба і частая змена рухальнай актыўнасці дзяцей, якая ажыццяўляецца праз гульню.
– З кожным годам павялічваецца колькасць дзяцей, якія хварэюць, – расказвае Алена Пятроўна. – І мы вырашылі ўкараніць фізкультурныя заняткі новага тыпу. Дзецям гэта спадабалася. У нас працуюць ініцыятыўныя, адказныя педагогі, якія ў супрацоўніцтве з бацькамі, без якіх таксама немагчыма ажыццявіць навучальны і выхаваўчы працэс, могуць многае.