Как бороться с борщевиком Сосновского?

14:00 / 22.07.2015
Баршчэўнік Сасноўскага сустракаецца на тэрыторыі нашага раёна і ўяўляе сабой неверагодную небяспеку як для прыродных комплексаў, так і для насельніцтва.


Па-першае, расліна небяспечна тым, што выдзяляе празрысты фітатаксічны сок, які рэзка павышае адчувальнасць арганізма да ультрафіялетавага апраменьвання. Калі кроплі соку трапяць на скуру, то дастаткова непрацяглага ўздзеяння сонца, каб на гэтым месцы з’явіўся апёк 1-й, 2-й і нават 3-й ступені. Сімптомы могуць праявіцца праз некалькі гадзін або сутак. Нават калі вы ноччу сутыкнецеся з баршчэўнікам, на наступны дзень пры сонечным святле з’явяцца апёкі.

Па-другое, у спякотны сонечны дзень эфірныя маслы баршчэўніка асабліва ядавітыя і могуць выклікаць галаўныя болі, млоснасць, галавакружэнне.

Гэтая расліна таксама небяспечна сваім “доўгажыхарствам”: на адным месцы баршчэўнік расце 15 гадоў і пакідае пасля сябе больш чым тысячу адзінак насення.


Як змагацца?

* Выкошваць – сістэматычна на працягу некалькіх гадоў і шмат разоў з вясны да восені.

* Апырскваць ядамі да цвіцення. Адна працэдура не дапаможа!

* Выкопваць карэнне ранняй вясной – пры ўмове што калонія баршчэў-ніка невялікая.

* Выпасваць жывёлу толькі да той пары, пакуль лісты баршчэўніка маладыя і не паспелі “набрыняць” атрутай.

* Збіраць суквецці. Абавязкова пры гэтым выка-рыстоўваць сродкі аховы – воданепра-нікальнае адзенне, пальчаткі – і памятаць пра ахову органаў дыхання. Галоўнае – каб насенне расліны не паспела выспець і распаўсюдзіцца!


Што рабіць?

Калі на незакрытыя ўчасткі цела ўсё ж папаў сок баршчэўніка:

прамакніце яго сурвэткай, не размазваючы, і хутка закрыйце пашкоджанае месца адзеннем ці павязкай;

старайцеся знаходзіцца ў ценю;

змажце пашкоджанае месца густой мыльнай пенай, старанна прамыйце вадой і пратрыце спіртам (гарэлкай);

накладзіце слабую павязку, сурвэтку з фурацылінам. Боль добра здымае сурвэтка з навакаінам;

каб зменшыць сверб, на працягу 2-3 дзён можна рабіць прымочкі з настою моцнага чаю ці кары дуба;

закрываць “хворыя” месцы трэба двое сутак;

для далейшага лячэння апёкаў можна выкарыстаць спрэй на аснове абляпіхавага масла.

У сур’ёзных выпадках неадкладна звяртайцеся за медыцынскай

дапамогай!


ПАМЯТАЙЦЕ!

Часцей за ўсё ахвярай баршчэўніка становяцца дзеці. Вялікія расліны падаецца ім ідэальным месцам для гульні, а полыя ствалы – выдатным матэрыялам для трубачак і дудачак. Абавязкова звяртайце ўвагу, дзе гуляюць вашы дзеці, расказвайце ім пра наступствы сустрэчы з баршчэўнікам!


А. ЦЭЙКА, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.