Определились чемпионы района по баскетболу среди школьных команд

19:00 / 30.03.2013
Фінальныя раённыя спаборніцтвы сярод школьных каманд па баскетболе “Здаровы я – здаровая краіна” прайшлі на базе гімназіі №1.

Фінальным спаборніцтвам папярэднічаў школьны этап, падчас якога кожная школа выбрала лепшую каманду, якая і абараняла гонар сваёй установы на занальных этапах.
Каманды Гервяцкай і Гудагайскай школ, СШ №1 і гімназіі №1 спаборнічалі ў сценах гімназіі. Варнянскі НПК прыняў на сваёй тэрыторыі юных баскетбалістаў з Міхалішкаўскай, Рымдзюнскай і Альхоўскай школ. У Падольскім НПК гулялі каманды з Кямелішкаўскага і Рытанскага НПК і Спондаўскай СШ.
Па выніках занальных спаборніцтваў у фінал выйшлі каманды дзяўчат з Гервяцкай і Альхоўскай школ, і Рытанскага НПК. З Гудагайскай і Гервяцкай школ, з Варнянскага і Кямелішкаўскага НПК на фінальныя спаборніцтвы прыехалі каманды юнакоў.
Менавіта яны і змагаліся за права стаць лепшымі. Пераможцам у спаборніцтвах па баскетболе сярод юнакоў стала каманда з Варнянскага НПК (настаўніца – Тамара Рамуальдаўна Пятрова), другое месца занялі юнакі з Гервяцкай школы (Анатолій Мечыслававіч Кавалеўскі), трэцяе – баскетбалісты з Гудагайскай СШ (Уладзімір Леанідавіч Батура).
Сярод каманд дзяўчат лепшай стала каманда Гервяцкай СШ (Анатолій Мечыслававіч Кавалеўскі), другое месца занялі дзяўчаты з Альхоўскай школы (настаўнік – Валянціна Казіміраўна Яновіч), трэцяе – каманда дзяўчат з Рытанскага НПК (Сяргей Генадзьевіч Бабіч).
Пераможцы чэмпіянату былі ўзнагароджаны граматамі і медалямі, а прызёры спаборніцтваў атрымалі граматы аддзела адукацыі. Чэмпіёнамі раёна па баскетболе сталі Дзіма Чапукойць, Дзяніс Ігнатовіч, Жэня Калпак, Сяргей Павіраеў і Жэня Мядэйша з Варнянскага НПК (на здымку).


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.