Юные островчане приняли участие в соревнованиях "Здоровье"

11:41 / 31.01.2013

З добрымі вынікамі вярнуліся з абласных спаборніцтваў па зімовым шматбор’і “Здароўе” каманды астравецкіх школьнікаў.
Напачатку года 224 школьнікі прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах. Юныя спартсмены з розных школ раёна спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, скачках у даўжыню з месца, падцягванні на перакладзіне, адцісканні ад падлогі і лыжных гонках.


Па выніках спаборніцтваў лепшай сярод гарадскіх школ стала СШ №1 – юныя спартсмены з гэтай установы набралі 958 ачкоў. Другое месца ў спартсменаў з гімназіі №1 – 942 ачкі.
Першае месца сярод сельскіх школ было прысуджана Варнянскаму НПК – 1102 ачкі, другое месца заняла каманда Міхалішкаўскай школы (968) і трэцяе – Гудагайскай СШ (925).
Лепшых вынікаў у зімовым шматбор’і дасягнулі Эвеліна Сцефановіч і Яна Шаблаўскайце з Гервяцкай школы, Валерыя Юркойць, Саша Комар і Саша Яновіч з Варнянскага НПК, Дзіяна Мілаш, Віка Макшыцкая, Павел Салавей з Міхалішкаўскай школы, Арцём Плаўскі з СШ №1 і Міша Васільчык з гімназіі №1 Астраўца.
Па выніках абласных спаборніцтваў каманда вучняў, якія вучацца ў сельскіх школах раёна, стала пятай, гарадскія школьнікі занялі восьмае месца.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта sch.ive.grodno.unibel.by.