Спортивные школьники Островетчины

14:20 / 25.01.2013

У сярэдзіне снежня мінулага года быў дадзены старт раённым спаборніцтвам сярод вучняў пачатковых класаў па рухомых гульнях. Спачатку ў кожнай школе выбралі лепшую дзіцячую спартыўную каманду. Затым спаборніцтвы праходзілі па зонах – каманды з розных школ раёна спаборнічалі на базе Гудагайскай і Міхалішкаўскай школ, Варнянскага і Падольскага НПК.
Усе гэтыя спаборніцтвы былі арганізаваны ў форме сапраўднага свята, дзе галоўнымі героямі сталі вучні пачатковых класаў.


Рабяты не толькі паказалі спартыўныя магчымасці, але яшчэ спявалі песні і танцавалі. Падчас гэтых спартыўных сустрэч і былі выбраны лепшыя дзіцячыя каманды – імі сталі юныя спартсмены, якія абаранялі гонар СШ №1, Міхалішкаўскай школы, Варнянскага і Кямелішкаўскага НПК.
А ўжо ў пачатку студзеня юныя спартсмены з’ехаліся ў Астравец. Тут на базе гімназіі №1 прайшлі фінальныя раённыя спаборніцтвы па рухомых гульнях.
Кожны старанна рыхтаваўся да выступлення – час на гэта быў, і таму ўсе ўдзельнікі прадсталі перад строгім журы ў добрай спартыўнай форме. Прываблівала адзіная спартыўная форма адзення, цікавыя эмблемы і задорныя прывітанні. Рабяты бегалі, скакалі, выконвалі практыкаванні з мячом і абручом, адціскаліся ад падлогі за вызначаны час – і кожны «хварэў», безумоўна, за сваю каманду.
Унесці задор і весялосць у спаборніцтвы дапамагалі канцэртныя нумары мастацкай самадзейнасці, якія падрыхтавала кожная з каманд. За кожны конкурс каманды атрымлівалі балы, якія старанна складваліся членамі журы, каб затым можна было выбраць пераможцу спаборніцтваў.
У выніку лепшай была названа каманда юных спартсменаў з Варнянскага НПК, другое месца заваявалі пачаткоўцы з СШ №1, трэцяе – школьнікі з Кямелішкаўскага НПК.
Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведнай ступені і медалямі. Усяго некалькі балаў не хапіла камандзе з Міхалішкаўскай школы, каб трапіць у лік прызёраў. Але юныя спартсмены з гэтай школы таксама былі ўзнагароджаны граматай аддзела адукацыі за актыўны ўдзел.
І ўсе разам атрымалі вялікі зарад бадзерасці і ўпэўніліся ў тым, што спорт – гэта сіла і здароўе.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.