Дырэктар Гервяцкай школы атрымала ўзнагароду за працу

10:23 / 24.08.2011

На мінулым тыдні ў Гродна прайшла штогадовая абласная нарада кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі, на якой прысутнічала і дэлегацыя педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі нашага раёна.


Пасля выступленняў і абмеркавання надзённых пытанняў адукацыі прайшла і абавязковая цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў сістэмы адукацыі вобласці.
Сярод узнагароджаных была і дырэктар Гервяцкай школы Наталля Іванаўна Мацко, якая атрымала Падзячнае пісьмо старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.


Алена ЯРАШЭВІЧ.