Навагодняя школьная дыскатэка прайшла ў "Галактыцы"

10:24 / 04.01.2011
На працягу апошніх пяці гадоў вучні з усіх школ раёна пад Новы год збіраюцца ў Астраўцы на раённай дыскатэцы. Сёлета яна была арганізавана ў Галактыцы.

Арганізатары – цэнтр пазашкольнай работы – падрыхтавалі для вучняў цікавую святочную праграму. Каля ўваходу кожны мог набыць самаробныя вырабы: сімвала гэтага года – зайчыка, снегавіка ці навагодняе ўпрыгожванне на дзверы, зробленыя рукамі гурткоўцаў пад кіраўніцтвам Н.В. Рынковіч. Досыць цiкавая рэч складные двери гармошка. А побач разгарнулі гандлёвую дзейнасць супрацоўнікі Дома культуры – тут можна было купіць поп-корн, які гатаваўся проста на вачах.
А з залы ўжо даносіліся гукі музыкі – песні чаргаваліся адна за адной, а зала была запоўнена школьнікамі. Уласна дзейства пачалося з выступлення рок-групы “Sillent Hill” у складзе Дзмітрыя Замары, Віталія Андрушкевіча, Паўла Праскіна, Яўгена Матышкойця, Эрыка Жвірыдоўскага, Яна Янковіча і Івана Чарпакова. 26 снежня групе споўніўся год – і гэта быў у нейкім сэнсе справаздачны канцэрт. Музыка, якую выконваюць хлопцы, цяжкая для ўспрымання, аднак моладзі яна прыйшлася да душы.
А потым на Сцэне з’явіліся Дзед Мароз і Снягурка – тыя самыя пераможцы абласнога і рэспубліканскага конкурсу “Ёлка-фэст” Павел Букель і Наталля Янкоўская. На гэты раз яны не толькі паказалі сваю гульнёва-забаўляльную праграму, але і прапанавалі рабятам шэраг новых конкурсаў. За ўдзел і перамогу ў іх можна было атрымаць салодкія прысмакі, падаркі і сувеніры.
А потым на сцэне з’явіліся таксама добра вядомыя не толькі ў раёне, але і ў вобласці, і ў рэспубліцы, танцавальны калектыў “Нон-стоп”. У дзяўчат была вялікая група падтрымкі, бо танцавалі не толькі яны, але і ўся зала.
Дыскатэка атрымалася, раз’язджаліся ўсе з добрым настроем і жаданнем сустрэцца зноў!


Алена ЯРАШЭВІЧ.