Наталля Арлоўская і Кацярына Дыско сталі лепшымі ў конкурсе фларыстаў

15:27 / 14.12.2010

"Кветкі. Прыгажосць. Творчасць" – менавіта пад такой назвай у нядзелю ў Гродна прайшоў абласны штогадовы конкурс фларыстаў, удзел у якім прынялі і выхаванцы нашага цэнтра пазашкольнай работы.


Удзельнічаць у шматлікіх дэкаратыўна-прыкладных конкурсах для выхаванцаў і педагогаў не праблема – зрабіць твор і адаслаць яго  ў Гродна не складана. На конкурсе фларыстаў выканаць работу ў прапанаванай намінацыі неабходна за кароткі час  пад пільным вокам членаў журы – тут табе нават кіраўнік не зможа дапамагчы.
Паказаць свае ўменні ў Гродна адправіліся Наталля Арлоўская, якая займаецца ў гуртку Аляксандры Мікалаеўны Букель, і Кацярына Дыско, выхаванка Наталлі Вацлаваўны Рынковіч. Каця ўдзельнічала ў  намінацыі “Калядныя матывы”. Яна  выканала работу, якую назвала “У чаканні свята” – і заняла другое месца.  А Наталля Арлоўская абараняла гонар нашага раёна ў  намінацыі “Калядны падарунак”. Свой твор  яна назвала “Пярэдадзень Каляд” – і ў выніку стала лепшай у вобласці. Дамоў дзяўчаты вярнуліся з граматамі і падарункамі.


Алена ЯРАШЭВІЧ.