Завяршыўся раённы этап экалагічнага праекта “Крыніцы Гродзеншчыны”

17:56 / 10.12.2010

Конкурс праходзіў па трох намінацыях: “Лепшы навукова-даследчы праект”, “Лепшы праект практычных дзеянняў”, “Творчая намінацыя”.


На конкурс былі прадстаўлены 42 работы з 12 устаноў адукацыі. Адны праводзілі даследаванне хіміка-біялагічных паказчыкаў якасці крынічнай вады, іншыя асноўную ўвагу ўдзялілі пашпартызацыі ўпершыню знойдзеных крыніц. Школьнікі правялі вялікую сацыяльна значную работу, наладзілі  экспедыцыі па даследаванню, ачыстцы і абуладкаванню крыніц. Згодна са справаздачамі ўстаноў адукацыі, вывучана і пашпартызавана 25 крыніц, 20 – абуладкавана.
Па выніках конкурсу ў намінацыі “Лепшы навукова-даследчы праект” дыпломам І ступені ўзнагароджаны вучні 10 класа Рытаньскага НПК, другое месца – у Валянціна Дарашкевіча, вучня Гудагайскай школы, трэцяе –  у вучняў Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання.
У намінацыі “Лепшы праект практычных дзеянняў” пераможцамі сталі вучні Мальскага НПК.
Большасць работ экалагічнага праекта былі прадстаўлены ў “Творчай намінацыі” – на суд журы вучні прадставілі малюнкі, пано, калажы і літаратурныя творы. Лепшымі былі прызнаны работы Вікторыі Базіс, Кацярыны Канстовіч, Вікторыі Рудай і  Юліі Станкевіч з гімназіі №1, Віялеты Бублевіч і Валерыя Кіткевіча з Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання, Аліны Баніцэвіч, Ксеніі Марцінчык і  Ірыны Падбярэзскай  з СШ №1, Дар’і Мятлеўскай, Дар’і Багдановіч,  Святланы Клімовіч і Вольгі Калтан  з Варнянскага НПК, Надзеі Лоўкіс, Віялеты Сальмановіч і Святланы Янушэўскай са Спондаўскай школы, Дар’і Касцюк з Мальскага НПК і  Вадзіма Ількевіча з Варонскай школы.


Алена ЯРАШЭВІЧ.