Микроавтобус врезался в грузовик на участке автодороги Полоцк - Глубокое - граница Литвы

18:00 / 21.12.2013
1
Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў суботу каля шасці гадзін раніцы.

Аварыя здарылася на ўчастку аўтадарогі Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы. Мікрааўтобус “Фольксваген”, за рулём якога знаходзіўся мінчанін, урэзаўся ў грузавік “Даф” з прычэпам, які стаяў на праезджай частцы.
У выніку сутыкнення два пасажыры, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яны былі адпраўлены дадому.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.