Халатность автолюбителей приводит к печальным последствиям

15:00 / 04.06.2015
Апошнім часам колькасць аўтамабіляў усё павялічваецца. Аднак далёка не кожны ўласнік транспарту мае асабісты гараж ці карыстаецца паслугамі ахоўваемай аўтастаянкі. Многія па розных прычынах паркуюць аўтамабіль у дварах, у тым ліку і на ноч, разлічваючы, што нічога не здарыцца – бо так было ўчора, пазаўчора, месяц назад… І з’яўляецца ўпэўненасць, што бяда можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не з намі. Пакуль аднойчы не здараецца, што нашага аўтамабіля няма на месцы.


Акрамя крадзяжоў транспарту, распаўсюджаны і крадзяжы з аўтамабіляў. Большасць людзей, не задумваючыся, пакідаюць у салоне асабістыя рэчы, маёмасць ці дакументы – і становяцца добраахвотнай мішэнню для злодзеяў. Са студзеня па люты на тэрыторыі вобласці быў зафіксаваны 31 крадзеж з аўтамабіля.

Адной з прычын гэтага застаецца халатнасць уладальнікаў аўто. Пагэтаму, калі вы не хочаце стаць героямі крымінальных міліцэйскіх зводак, варта прытрымлівацца наступных парад:

- устанавіце на аўтамабілі сігналізацыю;

- уключайце яе, нават калі выходзіце з машыны на некалькі хвілін;

- не правакуйце злодзея, пакідаючы на відным месцы ў салоне каштоўныя рэчы;

- не паркуйце аўтамабіль у неасветленым месцы, нават калі гэта ваш двор;

- калі сталі сведкам падобнага крадзяжу ці ахвярай аўтамабільнага злодзея, адразу ж паведаміце аб гэтым у праваахоўныя органы, бо злавіць злодзея лягчэй па гарачых слядах.

Да агульных парад варта дадаць яшчэ адну, якую рэкамендуюць аператыўнікі крымінальнага вышуку. У машыне заўсёды ёсць рэчы, без якіх немагчыма адправіцца ў дарогу – “запаска”, вогнетушыцель.

Сышчыкі рэкамендуюць абазначыць іх фарбай ці неяк па-іншаму. Падобныя “меткі” ў будучым могуць паслужыць доказам, дапамагчы ў расследаванні і вярнуць аўтамабіль уладальніку.


Вадзім САВІЦКІ , намеснік начальніка РАУС.